Шматкутнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шасьцікутнік

Шматкутнік[1] (многавугольнік) — геамэтрычная фігура, утвораная замкнёнай ламанай лініяй і абмежаваная яе вяршынямі. Часам выкарыстоўваюцца іншыя вызначэньні:

  • плоская замкнёная ламаная;
  • плоская замкнёная ламаная без самаперасячэньняў;
  • частка роўніцы, абмежаваная ламанымі.

Вяршыні ламанай завуцца вяршынямі шматкутніку, а яе зьвёны — бакамі шматкутніку.

Зьвязаныя азначэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вяршыні шматкутніку завуцца суседнімі, калі яны зьяўляюцца канцамі аднаго зь яго бакоў. Адцінкі, якія злучаюць несуседнія вяршыні шматкутніку, завуцца дыяганалямі.
  • Кутом (ці нутраным кутом) шматкутніку пры дадзенай вяршыні завецца кут, утвораны яго бакамі, зьбежнымі ў гэтай вяршыні, і зьмешчаны ў нутранай вобласьці шматкутніку. У прыватнасьці, кут можа пераўзыходзіць 180°, калі шматкутнік непукаты.
  • Вонкавым кутом пукатага шматкутніку пры дадзенай вяршыні завецца кут, сумежны нутранаму куту шматкутніку пры гэтай вяршыні. У агульным выпадку вонкавы кут — гэта рознасьць паміж 180° і нутраным кутом.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Многавугольнік Гл.: шматкутнік // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва, 2001.