Шарлеруа (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарлеруа
Поўная назва Royal Charleroi Sporting Club
Заснаваны 1904
Горад Шарлеруа, Бэльгія
Стадыён Стад дзю Пэі
Умяшчальнасьць: 14 891
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sporting-charleroi.be (фр.)

«Шарлеру́а» (па-француску: Charleroi) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Шарлеруа. Заснаваны ў 1904 годзе, але ўпершыню дружына згуляла ў Першым дывізіёне толькі ў сэзоне 1947—1948 гадоў. Клюб двойчы дасягаў фіналаў Кубка Бэльгіі, але двойчы цярпеў паразу. «Шарлеруа» мае працяглае суперніцтва з клюбам «Алімпік», які таксама базуецца ў Шарлеруа. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Стад дзю Пэі, які быў адрамантаваны да чэмпіянату Эўропы 2000 году. На стадыёне былі згуляныя тры матчы групавога этапу. Апошнім часам праз «Шарлеруа» прайшоў шэраг даволі вядомых францускіх футбалістаў, як то Мікаэль Сіяні, Сырыль Тэро і брамнік Бэртран Ляке. Праз тое, што клюб звычайна гуляе ў перапялясых чорна-белых кашулях яны маюць мянушку «зэбры».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў закладзены ў 1904 годзе, а па рэгістрацыі яны атрымалі 22 парадкавы нумар. Праз дваццаць гадоў пасьля заснаваньня клюб дасягнуў Другога дывізіёну. У той час ён меў назву Прамоўшн-ліга. У 1929 годзе клюб атрымаў дадатак «каралеўскі» да свайго імя. У гэты час супернікі «Шарлеруа» клюб «Алімпік» гуляў у Першым дывізіёне ў канцы 1930-х і 1940-х гадах. Толькі калі «Шарлеруа» нарэшце прасунуліся да элітнага дывізіёну ў 1947 годзе, клюбы пачалі спаборнічаць адзін з адным.

Пэрсанажы папулярнага бэльгійскага коміксу ля стадыёну Стад дзю Пэі. Хлопчык апрануты ў кашулю «Шарлеруа».

Паводле вынікаў сэзону 1948—1949 гадоў «Шарлеруа» фінішаваў на чацьвертым месца за 2 пункты за льескім «Стандардам». «Алімпік» у той жа сэзон быў толькі на 14-м радку. Далей у суперніцтве паміж клюбамі наладзілася перавага «Алімпіку» да 1955 году, калі алімпійцы страцілі сваё месца ў Першым дывізіёне. Паводле вынікаў сэзону 1956—1957 гадоў «Алімпік» вярнуўся ў Першы дывізіён, але «Шарлеруа» ў той жа год страціў сваё месца і апусьціўся ў Другі дывізіён. Ажно 9 гадоў спатрэбілася клюбу, каб вярнуцца ў найвышэйшую бэльгійскую лігу. У сэзоне 1968—1969 гадоў каманда фінішавала на другім радку, саступіўшы чэмпіёну «Стандарду» 5 пунктаў. «Шарлеруа» ня здолеў замацавацца і празь некалькі гадоў зноўку быў вымушаны сысьці ў дывізіён ніжэй.

У 1974 годзе Першы дывізіён быў пашыраны з 16 да 20 камандаў, што дазволіла «Шарлеруа» вярнуцца да эліты. Туды ж патрапіў і «Алімпік» як пераможца Другога дывізіёну, але ж алімпійцы пратрымаліся ў галоўнай лізе толькі адзін год. У сэзоне 1979—1980 гадоў «Шарлеруа» зноў страцілі месца ў эліце, скончыўшы сэзон на 17 месцы пры 18 удзельніках. Вяртаньне клюбу адбылося толькі празь пяць гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]