Цэнтральны нацыянальны камітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пячатка Цэнтральнага нацыянальнага камітэта

Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК;па-польску: Komitet Centralny Narodowy, Centralny Komitet Narodowy, KCN) — патаемны орган «чырвоных» па падрыхтоўцы да паўстаньня 1863—1864 гадоў. Ён быў павінны: пашырыць закансьпіраваную сетку паўстанцаў, усталяваць нацыянальны падатак, склікаць нацыянальную паліцыю. 12 жніўня 1862 ЦНК абяцаў сялянам права ўласнасьці на зямлю за выкуп, а таксама зьвярнуўся да жыдоў — прызнаючы іх раўнапраўнымі чальцамі вольнпга польскага грамадзтва. Заснаваны ў чэрвені 1862 на базе мэрыі гораду Варшавы, з мэтай узяць пад кантроль усю падрыхтоўку да паўстаньня ў Царстве Польскім. Адозвай ад 1 верасьня 1862 абвясьціў сябе рэальнай уладай нацыі і патрабавала падпарадкаваньня з боку ўсяго грамадзтва.

Дзейнасьць ЦНК[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкаваны орган ЦНК — газэта «Ruch». Згодна з Маніфэстам 22 студзеня 1863 Центральны Нацыянальны Камітэт абвесьціў сябе Часовым Нацыянальным Урадам, дэкляраваў пачатак паўстаньня і вызваленьне ад прыгону тых сялянаў, якія падтрымаюць паўстаньне. Пасьля падзеньня ў красавіку 1863 дыктатуры Марыяна Лангіевіча і пераходу ўлады ў рукі «белых» з 10 траўня афіцыйна называецца Нацыянальны Ўрад (па-польску: Rząd Narodowy).

Чальцы камітэту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Оскар Авэйдэ па-польску: Oskar Awejde (з 3 студзеня 1863).
  • Стэфан Баброўскі (па-польску: Stefan Bobrowski) (з 3 студзеня 1863 па 19 студзеня 1863).
  • Уладзіслаў Данілоўскі (па-польску: Władysław Daniłowski).
  • Яраслаў Дамброўскі (па-польску: Jarosław Dąbrowski), мэр гораду Варшава.
  • Агатон Гілер (па-польску: Agaton Giller ), замежныя справы і пытаньні друку да 3 студзеня 1863.
  • Язэп Каэтан Яноўскі (па-польску: Józef Kajetan Janowski ), унутраныя справы, справы Літвы і Русі.
  • Зыгмунт Падлеўскі (па-польску: Zygmunt Padlewski), ваенны камэндант Варшавы, справы вайсковыя.
  • Вітальд Марчэўскі (па-польску: Witold Marczewski).
  • кс. Кароль Мікашэўскі (па-польску: Karol Mikoszewski), справы духоўныя і пытаньні апекі.
  • Ян Майкоўскі (па-польску: Jan Maykowski), пытаньні скарбу, а з 3 студзеня 1863 і пытаньні друку.
  • Браніслаў Шварц (па-польску: Bronisław Szwarce).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kizwalter T., Nałęcz T.: Historia Polski. Polska 1831—1939 («Historia» — Biblioteka Gazety Wyborczej t. 11), wyd. Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa 2007, ISBN 978-84-9819-818-8;
  • Maroń J., Piotrowski J., Czapliński M., Rosik S., Fras Z.: Słownik Encyklopedyczny. Historia, wyd. Europa, 1999, ISBN 83-85336-95-8.