Цыпі Ліўні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цыпора Малка Ліўні
ליבני ציפורה מלכה
Цыпі Ліўні на форуме ў Давосе, 2008
Цыпі Ліўні на форуме ў Давосе, 2008
19-ты Міністар замежных справаў Ізраілю
18 студзеня 2006 — 31 сакавіка 2009
Папярэднік: Сільван Шалом
Наступнік: Авігдор Лібэрман
23-й Міністар юстыцыі Ізраілю
5 сьнежня 2004 — 4 траўня 2006
Папярэднік: Ёсэф Лапід
Наступнік: Хаім Рамон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 5 ліпеня 1958
Тэль-Авіў, Ізраіль
Партыя: 1) Лікуд (1999—2005)
2) Кадзіма (з 2005)
Сужэнец: Нафталі Шпіцэр
Дзеці: сыны: Омры і Юваль
Бацька: Эйтан Ліўні
Маці: Сара Розэнбэрг
Адукацыя: Унівэрсытэт імя Бар-Ілана

Цыпо́ра (Цыпі) Ма́лка Лі́ўні (па-габрэйску: ציפורה (ציפי) ליבני; нар. 5 ліпеня 1958, Тэль-Авіў) — міністар замежных справаў Ізраілю, дэпутат Кнэсэту ад партыі «Кадзіма», з 17 верасьня 2008 лідэр гэтай партыі[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цыпі нарадзілася ў Тэль-Авіве ў сям’і Сары Розэнбэрг і Эйтана Ліўні, якія нарадзіліся ў Горадні, а ў 1925 пераехалі ў Эрэц-Ісраэль [2]. Бацька Цыпі, Эйтан Ліўні, быў дэпутатам Кнэсэту 8-га, 9-га і 10-га скліканьняў.

Ліўні скончыла юрыдычны факультэт Унівэрсытэта імя Бар-Ілана, атрымаўшы ступень бакалаўра. Пасьля вучобы праходзіла ваенную службу ў Арміі абароны Ізраілю. Звольнілася ў запас у званьні лейтэнанту. З 1980 па 1984 служыла ў «Масадзе». Затым на працягу 10 гадоў узначальвала ўласную адвакацкую фірму, займаючыся прыватнай адвакацкай практыкай. У 1996, калі ёй не атрымалася стаць дэпутатам Кнэсэта, Ліўні была прызначаная Біньямінам Нэтаньяху генэральным дырэктарам кіраваньня дзяржаўных прадпрыемстваў. Яна адказвала за прыватызацыю ўрадавых карпарацыяў і манаполій.

У 1999 была абраная ў Кнэсэт ад партыі «Лікуд». Ліўні была чальцом камітэту па канстытуцыі, праву і юстыцыі, камітэту па праблемах статуту жанчын, главой падкамітэту па падрыхтоўцы закону аб прадухіленьні адмываньня грошай. У 2001 ва ўрадзе Арыэля Шарона была міністрам разьвіцьця пэрыфэрыі, міністрам без партфэля, пасьля чаго атрымала пасаду міністра сельскай гаспадаркі.

У 2003 пасьля стварэньня другога ўрада Шарона, Ліўні прызначаная міністрам рэпатрыяцыі і абсорбцыі. У 2004 прызначаная, таксама і міністрам будаўніцтва замест Эфі Эйтама. Пасьля сыходу з урада партыі «Шынуй», стала таксама міністрам юстыцыі замест Ёсэфа Лапіда.

Ліўні далучылася да партыі «Кадзіма» напрыканцы 2005 году адразу ж пасьля яе стварэньня, нягледзячы на ранейшыя запэўненьні, што ніколі не пакіне «Лікуд». 18 студзеня 2006, пасьля сыходу Сільвана Шалома, стала міністрам замежных справаў ва ўрадзе Эхуда Ольмэрта.

4 траўня 2006 Ліўні заняла пасаду віцэ-прэм’ера. Зь лістапада 2006 па люты 2007 часова выконвала абавязкі міністра юстыцыі Ізраілю. 2 траўня 2007 сумесна зь лідэрам парлямэнцкай фракцыі партыі «Кадзіма» Авігдорам Іцхакі выступіла з патрабаваньнем адстаўкі Ольмэрта з пасады лідэра «Кадзімы» і прэм’ер-міністра Ізраілю па абвінавачваньні ў правале Другой ліванскай вайны.

на выбарчай акцыі «Моладзь за Цыпі Ліўні», люты, 2009

17 верасьня 2008 на выбарах старшыні правячай партыі «Кадзіма», Цыпі Ліўні была афіцыйна прызнаная пераможцам. Яна набрала 43,1% галясоў супраць 42% у яе галоўнага супэрніка міністра транспарту Шаўля Мофаза. 22 верасьня 2008 прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс даручыў Цыпі Ліўні сфармаваць новы ўрад.

26 кастрычніка Цыпі Ліўні адмовілася сфармаваць новы ўрад, паколькі ёй не атрымалася заручыцца падтрымкай большасьці дэпутатаў Кнэсэту. Гэта пацягнула за сабой датэрміновыя выбары ў Кнэсэт, якія адбыліся 10 лютага 2009 і на якіх «Кадзіма» атрымала 28 месцаў з 120, на адзін мандат больш, чым «Лікуд». Аднак і ў гэтым выпадку ёй не атрымалася сфармаваць дзеяздольную кааліцыю і 20 лютага Шымон Пэрэс даручыў фармаваньне ўрада главе «Лікуд» Біньямінам Нэтаньяху.

Сямейнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замужам за ўладальнікам рэклямнага агенцтва Нафталі Шпіцэрам, мае двух сыноў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]