Цукроза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цукроза C12H22O11, таксама двуцукрыд) або бураковы цукар, трысьняговы цукар — двуцукрыд, які складаецца з двух монацукрыдаў — α-глюкозы і β-фруктозы.

Цукроза зьяўляецца вельмі распаўсюджаным у прыродзе двуцукрыдам, яна сустракаецца ў садавіне і ягадах. Асабліва вялікае ўтрыманьне цукрозы ў цукровых бураках і цукровым трысьнягу, якія і выкарыстоўваюцца для прамысловай вытворчасьці харчовага цукру.

Цукроза мае высокую распушчальнасьць. У хімічным дачыненьні цукроза даволі інэртная, бо пры перамяшчэньні з аднаго месца ў іншае амаль не залучаецца ў мэтабалізм. Часам цукроза адкладаецца ў якасьці запаснога пажыўнага рэчыва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]