Фінансавы дырэктар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінансавы дырэктар (CFO; па-ангельску: Chief Financial Officer) — адзін з найвышэйшых кіраўнікоў кампаніі, адказны за кіраваньне фінансавымі патокамі бізнэсу, за фінансавае плянаваньне і справаздачнасьць. Вызначае фінансавую палітыку арганізацыі, распрацоўвае і ажыцьцяўляе меры па забесьпячэньні яе фінансавай устойлівасьці. Кіруе працай па кіраваньні фінансамі зыходзячы са стратэгічных мэтаў і пэрспэктываў разьвіцьця арганізацыі, па вызначэньні крыніц фінансаваньня з улікам рынкавай каньюнктуры. У тыповай схеме кіраваньня кампаніяй займае пасаду віцэ-прэзыдэнта па фінансах і падсправаздачны прэзыдэнту кампаніі або генэральнаму дырэктару. Часта зьяўляецца членам савету дырэктараў.