Футбольны мяч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Футбольны мяч

Мяч — у футболе, прадмет сфэрычнай формы, парамэтры і выгляд якога рэглямэнтуецца Правілам 2. Мяч, футбольных правілаў. Зьяўляецца асноўным аб’ектам гульні.

Правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1862 — у правілах парамэтры мяча не рэглямэнтаваныя
  • 1872 — усталяваныя фіксаваныя памеры мяча
  • 1937 — памеры мяча зьмененыя на тыя, якія існуюць да сёньняшняга дня

Якасьць і парамэтры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • мае сфэрычную форму
  • выраблены з скуры або іншага прыдатнага для гэтых мэт матэрыялу
  • мае даўжыню акружнасьці ня больш за 70 см (28 цаляў) і ня меней за 68 см (27 цаляў). Стандартны памер мяча 5 (па-ангельску: Size 5).
  • на момант пачатку матчу важыць ня больш за 450 г (16 унцыяў) і ня меней за 410 г (14 унцыяў). Вага пазначаецца для сухога мяча.
  • мае ціск, роўны 0,6—1,1 атмасфэры (600—1100 г/см²) на ўзроўні мора (ад 8,5 фунту/кв. цаля да 15,6 фунту/кв. цаля)

Замена пашкоджанага мяча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калі мяч лопнуў або атрымаў пашкоджаньне падчас гульні — гульня спыняецца. Аднаўляецца яна запасным мячом з розыгрышу «спрэчнага мяча» ў тым месцы, дзе той прыйшоў у непрыдатны стан.

Мяч можа быць заменены падчас гульні толькі па ўказаньні судзьдзі.

Канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць сучасных мячоў складаецца з 32 воданепранікальных кавалачкаў скуры або плястыку. 12 зь іх — пяцікутнікі, 20 — шасьцікутнікі. Канструкцыя гэтых 32 шматкутнікаў завецца ўсечаны ікасаэдр, толькі мяч мае больш сфэрычную форму за кошт ціску паветра, запампаванага ўнутр. Першы такі мяч быў выраблены ў Даніі ў 1950 годзе фірмай Select і атрымаў у Эўропе шырокае распаўсюджваньне. Сусьветна стаў ужывацца пасьля чэмпіянату сьвету 1970 году, на якім былі такія мячы, вырабленыя фірмай «Адыдас».

Да гэтага ўжываўся мяч, які складаецца з 18 даўгаватых частак і шнуроўкі, па прыладзе падобны на сучасныя валейбольныя мячы. Гэтая канструкцыя досыць распаўсюджаная і дагэтуль.

Расфарбоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старыя мячы былі манахромнымі, карычневымі, затым белымі. Пасьля, для выгоды трансьляцыяў на чорна-белыя тэлевізары, зьявіўся мяч з чорнымі пяцікутнікамі/белымі шасьцікутнікамі. Гэтая расфарбоўка стала стандартам для мячоў і сымболікі ў прынцыпе. Існуюць і іншыя мячы, напрыклад «Total 90 Aerow» ад Nike, на які нанесеныя кольцы, каб брамніку было прасьцей вызначаць кручэньне мяча. У матчах, якія праходзяць на засьнежаным полі або падчас сьнегападу, ужываюцца мячы яркай расфарбоўкі, пераважна аранжавай.

Вытворчасьць мячоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

80% мячоў вырабляюцца ў Пакістане і 75% зь іх (60% ад усяго аб’ёму вытворчасьці ў сьвеце) у горадзе Сіялкот. Раней, на вытворчасьці часта выкарыстоўваўся дзіцячая праца, але пасьля Эўра-2004, у прэсе зьявіліся публікацыі на гэты конт і за завод узяліся міжнародныя арганізацыі па абароне дзяцей, у прыватнасьці ЮНІСЭФ[1]. На чэмпіянат сьвету ў Нямеччыне мячы вырабляліся ў Тайляндзе. Упершыню з 1970 году «Адыдас» вырабіў мячы не на заводзе Сіялкот. Аднак, там будуць вырабленыя ўсё 60 мільёнаў мячоў для продажу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]