Фрэнсіс Актавіюс Грынфэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрэнсіс Актавіюс Грынфэл
Francis Octavius Grenfell
4 ліпеня 188024 траўня 1915
Месца нараджэньня Сурэй
Месца сьмерці Бэльгія
Прыналежнасьць Брытанская армія
Гады службы 1900—1915
Званьне капітан
Частка 9-ы Яе Вялікасьці Каралеўскі ўланскі полк
Бітвы/войны Другая англа-бурская
Першая сусьветная
Узнагароды
Крыж Вікторыі
Крыж Вікторыі

Фрэнсіс Актавіюс Грынфэл (па-ангельску: Francis Octavius Grenfell) — брытанскі вайсковец, уладальнік крыжа Вікторыі, найвялікшай і найпрэстыжнай узнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасьці нацыяў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльная шыльда зь пералікам імёнаў салдат 9-га Яе Вялікасьці Каралеўскага ўланскага палка, загінулых у часе Першай сусьветнай вайны

Фрэнсіс нарадзіўся 4 верасьня 1880 году ў Сафіі і Паска дзю прэ Грынфэл (Sophia and Pascoe Du Pre Grenfell). Ён быў адным з 15 дзяцей. Яго блізьнюк, Рывэрсдэйл Грынфэл (Riversdale Grenfell), таксама служыў у 9-м палку і быў забіты ў баі ў верасьні 1914 году. Дзедам па матчынай лініі быў адмірал Джон Паска Грынфэл (John Pascoe Grenfell), дзядзькам — маршал Фрэнсіс Грынфэл, 1-ы барон Грынфэлл. Старэйшы брат, лейтэнант Робэрт Сэптымус Грынфэл (Robert Septimus Grenfell), 21-й полк, быў забіты ў кавалерыйскай атаке ў бітве пры Омдурмане ў 1898 годзе.

Яшчэ трое братоў, Сэсіл (Cecil), Говард Максвэл (Howard Maxwell) і Артур Мортан (Arthur Morton) даслужыліся да званьня падпалкоўнікаў брытанскага войска. Кузэн, лейтэнант Клёд Георг Грынфэл (Claude George Grenfell), быў забіты ў англа-бурскіх войнах, і яшчэ двое кузінаў, Джуліян (Julian), паэт, і яго брат, Джэралд Ўільям (Gerald William), былі забітыя ў Першую сусьветную вайну[1].

Усе дзевяць братоў Грынфэла гулялі ў пола. Фрэнсіс і яго брат Рывэрсдэйл лічыліся лепшымі гульцамі ў сям’і. Яны былі ў камандзе, якая выйграла American Open, а таксама ў камандзе, што выйграла чэмпіёнскі кубак Гэрлінгэма[2].

Сам Грынфэл паступіў на службу ў 1900 годзе.

24 жніўня 1914 году ля Андрэгніса ў Бэльгіі капітан Грынфэл паехаў з палком у атаку супраць вялікай колькасьці нямецкае пяхоты. Страты былі вельмі цяжкія, і капітан быў пакінуты ў якасьці старэйшага афіцэра. Ён зьбіраў частку палка за чыгуначным насыпам, калі ў яго двойчы стрэлілі і цяжка ранілі. Аднак, незважаючы на свае раны, калі да яго зьвярнуўся за дапамогай у выратаваньні гарматаў маёр Эрнэст Райт Аляксандар (Ernest Wright Alexander) 119-й батарэі Каралеўскай палявой артылерыі, ён і некалькі добраахвотнікаў, пад градам куль, дапамагалі цягнуць і пхаць прылады з-пад зоны агню суперніка.

За мужнасьць ў барацьбе зь непераўзыйдзенай пяхотай ля Андрэгісу, Бэльгія, 24 жніўня 1914 году, і за мужныя паводзіны пры аказаньні дапамогі для аховы гарматаў 119-й батарэі Каралеўскай палявой артылерыі каля Даўбону ў гэтыж дзень.

— London Gazette: no. 28976, p. 9373

24 траўня 1915 быў забіты ў баі[3][4].

Ягоны крыж дэманструецца ў палкавым музэі 9-га/12-га палкоў каралеўскіх уланаў у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Arthur Grenfell Coomb Grenfell Family History Праверана 2009-05-05 г.
  2. ^ The evolution of polo - Google Books
  3. ^ Casualty details—Grenfell, Francis Octavius. Commonwealth War Graves Commission. Праверана 22 April 2009 г.
  4. ^ Horace A. Laffaye The Evolution of Polo. — 2009. — ISBN 0786438142
    « It is very true that the First World War robbed the British of some of their top and most promising players: Geoffrey Bowlby, Harold Brassey, Leslie Cheape, Noel Edwards, Francis and Rivy Grenfell, Lord Hugh Grosvenor, Brian Osborne, Bertie Wilson... »