Фрэнк Білінгс Кэлаг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрэнк Білінгс Келаг

Фрэнк Білінгс Кэлаг (анг. Frank Billings Kellogg, 22 сьнежня 1856, Патсдам, Нью-Ёрк — 21 сьнежня 1937) — амэрыканскі дзяржаўны дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Набыў вядомасьць дзякуючы справам супраць манаполіяў. У 1912 быў абраны старшынёй Амэрыканскай асацыяцыі адвакатаў. У 1916 г. быў абраны ў сэнат ЗША, але перавыбрання ў 1922 г. не дамогся. У 1923 годзе быў накіраваны прэзыдэнтам Гардынгам на 5-ю Панамэрыканскую канфэрэнцыю ў Сант’яга (Чылі). У 1923—1925 пасол ЗША ў Вялікабрытаніі. У 1925 годзе быў прызначаны прэзыдэнтам Куліджэм Дзяржаўным сакратаром ЗША. На гэтай пасадзе больш за ўсё праславіўся падпісаньнем Пакта Брыяна-Кэлага. За гэта ў 1929 годзе быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрэнк Білінгс Кэлагсховішча мультымэдыйных матэрыялаў