Фаіна Ранеўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фаіна Ранеўская
Фаина Раневская
Імя пры нараджэньні Фані Гіршаўна Фэльдман
Дата нараджэньня 27 жніўня 1896
Месца нараджэньня Таганрог, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 19 ліпеня 1984 (87 гадоў)
Месца сьмерці Масква, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1920—1983
Бацька Girsch Feldman[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» юбілейны мэдаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы» мэдаль «У памяць 800-рочча Масквы»
народны артыст СССР народны артыст РСФСР заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія Сталінская прэмія
IMDb ID nm0709993
Подпіс Выява аўтографу

Фаі́на Ране́ўская (па-расейску: Фаина Георгиевна Раневская; 27 жніўня 1896, Таганрог — 19 ліпеня 1984, Масква) — савецкая акторка тэатру і кіно, народная артыстка СССР (1961), тройчы ляўрэатка Сталінскай прэміі (1949, 1951, 1951).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 27 жніўня 1896 году ў Таганрозе ў сям'і выхадцаў зь Беларусі. Скончыла Таганроскую Марыінскую жаночую гімназію. Захаплялася тэатрам з 14 гадоў.

У 1915 годзе пераехала ў Маскву. Жыла ў пакойчыку на Вялікай Нікіцкай. У гэтыя гады пазнаёмілася з М. Цьвятаевай, В. Мандэльштамам, У. Маякоўскім, упершыню сустрэлася з В. Качалавым. Ва ўспамінах Ф. Ранеўская адзначае, што была закаханая ў Качалава і захаплялася ягонай гульнёй[1].

Сваім адзіным каханьнем называла акторку Паўлу Вульф[2].

Сябра Саюзу кінематаграфістаў СССР.

Пахаваная ў Маскве на новых Данскіх могілках.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэатры дэбютавала ў 1915 годзе.

У кіно дэбютавала ў 1934 годзе ў фільме М. Рома «Пампушка». У 1939-1941 гадах - акторка кінастудыі «Масфільм», у 1941-1943 - Ташкенцкай кінастудыі (цяпер Узбэкфільм)[3].

Прымала ўдзел у агучваньні мультфільмаў (Фрёкн Бок у «Карлсан вярнуўся»)[4].

Крылатыя выразы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шыльда з адным з крылатых выразаў Ф. Ранеўскай у цюменскай кавярні «Чайная у Раневской».
  • Муля, не нэрвуй мяне!
  • Калі я памру, то пахавайце мяне і на помініку напішыце: "Памерла ад агіды".
  • Склероз нельга вылечыць — яго можна забыць.
  • Здароўе — гэта калі вам баліць кожны дзень у іншым месцы.
  • Ведаеце, калі я ўбачыла гэтага лысага на браневіку, то зразумела: нас чакаюць вялікія непрыемнасьці. (Пра Ўладзімера Леніна)

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. 1934 — Пампушка — Спадарыня Луазо Кес
  2. 1937 — Дума пра казака Голоту — Пападзьдзя
  3. 1939 — Памылка інжынэра Кочына — Іда Гурэвіч, жонка краўца
  4. 1939 — Падкідыш — Ляля
  5. 1939 — Чалавек у футарале — жонка інспэктара гімназіі
  6. 1940 — Каханая дзяўчына — Маня, цётка Дабракова
  7. 1941 — Мара — Роза Скараход
  8. 1941 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам — Гарпіна
  9. 1942 — Аляксандар Пархоменка — тапёрка
  10. 1943 — Новыя прыгоды Швэйка («Салдацкая казка») — цётачка Адэль
  11. 1943 — Тры гвардзейцы («Родныя берагі») — Соф'я Іванаўна, дырэктарка музэю
  12. 1944 — Вясельле — Настасься Цімафееўна, маці нявесты
  13. 1945 — Нябесны ціхаход — прафэсарка мэдыцыны
  14. 1945 — Слон і вяровачка — бабуля
  15. 1947 — Вясна — Маргарыта Львоўна
  16. 1947 — Папялушка — Мачыха
  17. 1947 — Радавы Аляксандар Матросаў — вайсковая лекарка
  18. 1949 — Сустрэча на Эльбе — місіс Мак-Дэрмат
  19. 1949 — У іх ёсць Радзіма — фраў Вурст
  20. 1958 — Дзяўчына з гітарай — Зоя Паўлаўна Сьвірысьцінская
  21. 1960 — Асьцярожна, бабуля! — бабуля
  22. 1960 — Драма (кароткамэтражны) — Мурашкіна
  23. 1963 — Так і будзе (тэлеспэктакль)
  24. 1964 — Лёгкае жыцьцё — Маргарыта Іванаўна, «Каралева Марго»
  25. 1964 — Кнот № 25 — Варажбітка ў сюжэце «Карты не хлусяць»
  26. 1964 — Кнот № 33 — грамадзянка Піскунова ў сюжэце «Не паеду»
  27. 1965 — Першы наведвальнік — старая пані
  28. 1966 — Сёньня — новы атракцыён — Ада Канстанцінаўна Бранд, дырэктарка цырку
  29. 1978 — Далей — цішыня… (фільм-спэктакль) — Люсі Купэр
  30. 1980 — Камедыя даўно мінулых дзён — выкарыстаныя архіўныя кадры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фаіна Ранеўскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Фаина Раневская: «Судьба-шлюха» (дневник) / автор-составитель Д. Щеглов. — АСТ. — «Астрель», 2004.
  2. ^ Щеглов А. Записки «эрзац-внука» // Огонёк. — 1996. — № 52.
  3. ^ Раневская Фаина Георгиевна — Киносозвездие — авторский проект Сергея Николаева, http://kinosozvezdie.ru/actors/ranevskaya/ranevskaya.html
  4. ^ Фаина Раневская восхищалась Василием Ливановым и называла его "шалунишкой" (рас.) KP.RU