Фарны касьцёл (Наваградак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Перамяненьня Пана
Фарны касьцёл
Фарны касьцёл
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°36′5″ пн. ш. 25°49′48″ у. д. / 53.60139° пн. ш. 25.83° у. д. / 53.60139; 25.83Каардынаты: 53°36′5″ пн. ш. 25°49′48″ у. д. / 53.60139° пн. ш. 25.83° у. д. / 53.60139; 25.83
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль беларуская готыка і сармацкае барока[d]
Заснавальнік Вітаўт
Дата заснаваньня XIV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Перамяненьня Пана на мапе Беларусі
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы

Касьцё́л Перамяне́ньня Па́на (Фарны) — помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзіцца з усходняга боку ля падэшвы Замкавай гары, на гістарычнай Кавальскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры готыкі і сармацкага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фарны касьцёл у Наваградку збудавалі ў 1395 годзе з фундацыі Вітаўта[1] на месцы колішняга паганскага капішча. У 1422 годзе ў касьцёле адбылося вясельле караля і вялікага князя Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, пачынальніцай дынастыі Ягайлавічаў.

У 1643 годзе на загад кашталяна наваградзкага Яна Рудаміны-Дусяцкага ў паўночную сьцяну капліцы Божага Цела ўмуравалі мэмарыяльную пліту ў памяць пра брата і паплечніках, загіблых у бітве пад Хоцінам у 1621 годзе.

14 ліпеня 1714 году каад’ютар біскуп віленскі Мацей Анцут асьвяціў нарожны камень новага мураванага касьцёла. Будаваньне вялося ў 1719—1726 гадох мясцовымі мулярамі Якубам Бокшам, Юрыем Ўрлоўскім, Андрэем Шарэцкім, Юрыем Стапкоўскім. У кампазыцыю будынка ўлучылі дзьве гранёныя капліцы ранейшага гатычнага касьцёла. У 1723 годзе разбудаваны касьцёл асьвяцілі пад тытулам Божага Цела, у 1776 годзе пераасьвяцілі ў гонар Перамяненьня Пана.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. 12 лютага 1799 году тут прыняў хрост сын Барбары і Мікалая Міцкевічаў, які атрымаў імя Адам.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады зачынілі касьцёл. Пазьней будынак касьцёла паступова прыходзіў у заняпад. У 1906 годзе яго вярнулі каталікам.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаграфія пліты Я. Рудаміны

У 1921 годзе пачалося аднаўленьне касьцёла. У 1922 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі на Дзень Усіх Сьвятых нанава асьвяціў адноўленую сьвятыню. У 1920-я гады на сьцяне касьцёла, налева ад уваходу, усталявалі невялікую мармуровую дошку ў гонар хросту А. Міцкеіча, а на сьцяне капліцы (старажытнага гатычнага касьцёла) умуравалі табліцу на памяць пра вянчаньне караля і вялікага князя Ягайлы з князёўнай Соф’яй Гальшанскай.

У Другую сусьветную вайну 1 жніўня 1943 году нацысты пакаралі сьмерцю 11 сясьцёр-назарэтанак (наваградзкіх мучаніц), чыя магіла праіснавала побач з касьцёлам да 1991 году. У наш час парэшткі сясьцёр пахавалі ў касьцёла, а на месцы іх магілы паставілі стэлу.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры готыкі і сармацкага барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам і паўкруглай алтарнай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція. У кампазыцыю будынка ўлучаюцца дзьве старажытныя гранёныя капліцы ранейшага касьцёла. Каб зрабіць іх непрыкметнымі з боку ўваходу, сьцяну галоўнага фасаду і вежы адсунулі адносна падоўжанай восі будынка, што надало яму замаскаваную асымэтрычную кампазыцыю. Сьцены пэрымэнтрам завяршаюцца адзінай цягай карніза, якая падзяляе галоўны фасад на высокую ніжнюю частку і трыкутны атыкавы франтон паміж чацьверыковымі вежамі, накрытымі пакатымі шатрамі. Аконныя праёмы і нішы маюць паўцыркульныя аркавыя завяршэньні.

Сучасны выгляд касьцёл набыў па перабудове ў пачатку XVIII стагодзьдзя.

Інтэр’ер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унутры нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Над уваходам разьмяшчаюцца фігурныя ў пляне хоры. У капліцах захаваліся позьнегатычныя нэрвюрныя скляпеньні, вітражы.

У капліцы Божага Цела ў паўночнай сьцяне ўмураваная мэмарыяльная пліта (чорны мармур, пескавік, 275×150 см), заказаная ў 1643 годзе Янам Рудамінам[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 1 траўня, 16

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т. Новагародскі фарны касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 363.
  2. ^ Габрусь Т. Навагрудскі Фарны касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 360.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000403