Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мазыр)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Фарны касьцёл
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Мазыр |
Касьцёл Унебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і (Фарны) — помнік архітэктуры XVII ст. у Мазыры. Знаходзіўся на вяршыні Замкавай гары, на Замкавай вуліцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока і клясыцызму. Існаваў да 1930-х гадоў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1616 годзе староста Б. Славінскі заснаваў у Мазыры парафіяльны (фарны) касьцёл. У 1723—1773 гадох пры касьцёле дзейнічала місія езуітаў, якая з 1726 году трымала школу (з 1773 году — сьвецкая вучэльня).
Адбудоўваўся па пажары ў 1757 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Існаваў у 1927 годзе.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока і клясыцызму. Гэта быў крыжовы ў пляне драўляны будынак завяршаў магутны 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты сфэрычным купалам. Асобна стаяла 3-ярусная званіца (таксама драўляная)[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
да 1930 г.
-
1927 г.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 435.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.