Унарная сыстэма зьлічэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уна́рная сыстэ́ма зьлічэ́ньня — найпрасьцейшая з сыстэмаў зьлічэньня, якая ўжывае для запісу лікаў усяго адзін знак — напрыклад, рысу. Для запісу ліка з дапамогаю такой сыстэмы трэба выявіць адпаведную колькасьць рысаў (або іншых знакаў, што ўжываюцца ў якасьці лічбы):

1 - /
2 - //
3 - ///
4 - ////
5 - /////
6 - //////     і г. д.