Тры вежы Сан-Марына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тры вежы Сан-Марына (па-італьянску: Torri di San Marino) — сярэднявечныя будынкі на трох вяршынях гары Монтэ-Тытана.

Вежы-крэпасьці зьяўляюцца сымбалем свабоды краіны, [1]; яны выяўленыя на сьцягу і гербе краіны, іх выява таксама чаканіцца на сан-марынскіх манэтах эўра. [2] [3]

Гуаіта — найстарэйшая вежа, пабудавана як турма ў XI стагодзьдзі. Другая вежа — Чэста, была пабудавана ў XIII стагодзьдзі, знаходзіцца на вышэйшай кропцы Сан-Марына (750 м над узроўнем мора). У 1956 годзе ў вежы быў адкрыты музэй старадаўняй зброі. Трэцяя вежа — Мантале была пабудавана ў XIV стагодзьдзі. У адрозьненьне ад іншых, шырокі доступ наведвальнікаў у яе абмежаваны.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]