Тры Біскупствы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тры Біскупствы (па-француску: Trois-Évêchés) — былыя княствы-біскупствы (Мэц, Туль і Вэрдэн) на паўночным усходзе сучаснай Францыі, якія ўваходзілі ў склад Сьвятой Рымскай імпэрыі і ў арцыбіскупства Трыр. У 1552 годзе былі захопленыя францускім каралём Гэнрыхам II, аднак афіцыйна адыйшлі да Францыі толькі ў 1648 годзе ў выніку Вэстфальскага міру. Да самай францускай рэвалюцыі складалі Правінцыю Трох Біскупстваў.