Трытон звычайны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Звычайны трытон
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаЗемнаводныя
АтрадХвастатыя земнаводныя
СямействаСапраўдныя салямандры
РодТрытоны
ВідТрытон звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Lissotriton vulgaris
Арэал
Арэал

Трытон звычайны (Triturus vulgaris) — земнаводнае сямейства салямандравых.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з самых дробных трытонаў, даўжыня цела 3-5 см, разам з хвастом — 11 см, маса да 1,4 г. Характэрны палавы дымарфізм. Скура гладкая ў самцоў або дробназярністая ў самак. Цела зьлёгку сьціснутае з бакоў. Верхняя частка тулава аліўкава-бурая, ніжняя — жаўтаватая, у шлюбны пэрыяд сярэдзіна брушка аранжавая. Па целе раскіданы дробныя цёмныя плямы, на галаве цёмныя палосы праходзяць праз вочы. Пальцы бяз плавальных перапонак і без мазалёў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]