Токіё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Токіё
яп. 東京都
Герб Токіё Сьцяг Токіё
Дата заснаваньня: 6 верасьня 1868
Краіна: Японія
Кіраўнік: Юрыка Койке[d][1]
Плошча: 2187,08 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 12 790 000 чал.
шчыльнасьць: 5847,98 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 35°41′22″ пн. ш. 139°41′30″ у. д. / 35.68944° пн. ш. 139.69167° у. д. / 35.68944; 139.69167Каардынаты: 35°41′22″ пн. ш. 139°41′30″ у. д. / 35.68944° пн. ш. 139.69167° у. д. / 35.68944; 139.69167
Токіё на мапе Японіі
Токіё
Токіё
Токіё
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.metro.tokyo.jp/

То́кіё (па-японску: 東京, Аўдыё То:кё: , «Усходняя сталіца») — сталіца Японіі, яе адміністрацыйны, фінансавы, культурны і прамысловы цэнтар. Разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы выспы Хансю, на раўніне Канто ў бухце Такійскага заліву Ціхага акіяна. Плошча — 2187,08 км². Насельніцтва — 12,790 млн чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 5796 чал/км², самая высокая сярод прэфэктур Японіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імпэратар Муцухіта (Мэйдзі)

Токіё зьяўляецца вядучым горадам Японіі крыху больш за 400 гадоў. Першапачаткова названы Эда (江戸, «уваход у заліў»), горад пачаў квітнець пасьля таго, як Іэясу Такуґава зрабіў яго цэнтрам сёґуната ў 1603 годзе. Але ня ўсе у гісторыі горада было гладка. У 1657 годзе распачаўся вялікі пажар, «Вялікі агонь Эда», які унёс 100 000 жыцьцяў і зьнішчыў замак гораду, які будаваўся 180 гадоў і быў скончаны да 1637 году за 20 гадоў да пажару. У 1707 годзе Эда пакрывае попелам вулькан Фудзі, а ў 1855 годзе ў горадзе адбываецца «Вялікі Землятрус».

У эпоху Мэйдзі (明治時代, 1868—1912) Эда стаў афіцыйнай сталіцай і атрымаў новую назву — Токіё, ці Ўсходняя сталіца.

Горад шмат пакутаваў таксама і ў 1-й палове XX стагодзьдзя. Першы раз — ад моцнага землятрусу 1923 году, а другі — у часы Другой сусьветнай вайны. Але нягледзячы на гэта Токіё аднавіўся і цяпер зьяўляецца адным зь вядучых мэтраполісаў усяго сьвету.

Адміністрацыйная структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйна Токіё зьяўляецца ня горадам, а адной з прэфэктур, дакладней, сталічнай акругай (都 то), адзінай у гэтым клясе. Яго тэрыторыя, акрамя часткі выспы Хансю, уключае ў сябе некалькі дробных выспаў на поўдзень ад яго, а таксама выспы Ідзу і Аґасавара. Акруга Токіё складаецца з 62-х адміністрацыйных адзінак — гарадоў, пасёлкаў і сельскіх абшчын. Калі кажуць «горад Токіё», звычайна маюць на ўвазе ўваходныя ў сталічную акругу 23 адмысловыя раёны, якія з 1889 па 1943 складалі адміністрацыйную адзінку горад Токіё, а цяпер самі прыраўнаныя па статусе да гарадоў; у кожнага ёсьць свой мэр і гарадзкая рада.

Сталічны ўрад узначальвае ўсенародна абіраны губэрнатар. Штаб-кватэра ўрада знаходзіцца ў Сіндзюку, які зьяўляецца муніцыпальным цэнтрам акругі. У Токіё таксама знаходзіцца дзяржаўны ўрад і галоўны імпэратарскі палац.

Гісторыя Токіё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хоць раён Токіё засялялі плямёны яшчэ ў Каменным веку, актыўную ролю ў гісторыі горад стаў гуляць параўнальна нядаўна. У XII стагодзьдзі мясцовым ваяром Эда Тара Сіґэнадай тут быў пабудаваны форт. Паводле традыцыі, імя Эда ён атрымаў па месцы пражываньня (江戸, «уваход у заліў»). У 1457 годзе Ота Докан, кіраўнік вобласьці Канто пры японскім сёґунаце, пабудаваў замак Эда. У 1590 годзе ім завалодаў Іэясу Такуґава, заснавальнік клана сягуноў. Такім чынам, Эда стаў сталіцай сягуната, імпэрскай сталіцай жа заставаўся Кіёта. Іэясу былі створаныя доўгачасовыя інстытуты кіраваньня. Горад хутка рос і да XVIII стагодзьдзя стаў адным з найбуйнейшых гарадоў сьвету. У 1615 годзе войска Іэясу зьнішчылі сваіх супернікаў — клан Таетомі, атрымаўшы тым самым, абсалютную ўладу на працягу каля 250 гадоў.

У выніку рэстаўрацыі Мэйдзі ў 1868 годзе сягунату прыйшоў канец, у верасьні імпэратар Муцухіта перанёс сюды сталіцу, назваўшы яе «Усходняя сталіца» — Токіё. Гэта спарадзіла дэбаты, ці можа Кіёта па-ранейшаму заставацца сталіцай. У другой палове XIX стагодзьдзя стала бурна разьвівацца прамысловасьць, затым і суднабудаваньне. У 1872 годзе пабудаваная чыгунка Токіё—Ёкаґама, у 1877 — Кобэ—Осака—Токіё.

Да 1869 году горад зваўся Эда.

1 верасьня 1923 году ў Токіё і навакольлях адбыўся найбуйнейшы землятрус (7—9 балаў па шкале Рыхтэра). Амаль палова гораду была разбураная, пачаўся моцны пажар. Ахвярамі сталі каля 90 000 чалавек. Хоць плян рэканструкцыі апынуўся вельмі дарагім, горад стаў часткова аднаўляцца. Горад ізноў сур’ёзна папакутаваў падчас Другой Сусьветнай вайны. Горад падвяргаўся масіраваным паветраным нападам. Толькі пры адным рэйдзе загінулі больш за 100 000 жыхароў. Мноства драўляных будынкаў згарэла, пацярпеў стары Імпэратарскі палац. Пасьля вайны Токіё быў акупаваны вайскоўцамі, падчас Карэйскай вайны ён стаў буйным вайсковым цэнтрам. Тут па-ранейшаму засталіся некалькі амэрыканскіх баз (ваенная база Ёкота і іншыя).

У сярэдзіне XX стагодзьдзя эканоміка краіны стала імкліва адраджацца (што было ахарактарызавана як «Эканамічны цуд»), у 1966 годзе яна стала другой найбуйнейшай эканомікай у сьвеце. Адраджэньне ад вайсковых траўмаў даказала правядзеньне ў Токіё ў 1964 годзе Летніх Алімпійскіх гульняў, дзе горад выгодна паказаў сябе на міжнароднай арэне. Працуе Такійская фондавая біржа.

З 1970-х гадоў Токіё захліснула хваля працоўнай сілы зь сельскіх раёнаў, што пацягнула за сабой наступнае разьвіцьцё гораду. Да канца 1980-х гадоў ён стаў адным з самых дынамічна развівальных гарадоў на Зямлі.

20 сакавіка 1995 году ў такійскім мэтрапалітэне адбыўся газавы напад з выкарыстаньнем зарына. Тэракт быў праведзены рэлігійнай сэктай «Аум Сінрыкё». У выніку папакутавала больш за 5000 чалавек, 11 зь іх загінула.

Сэйсмічная актыўнасьць у раёне Токіё прывяла да пачатку дыскусіяў аб пераносе сталіцы Японіі ў іншы горад. Названыя трое кандыдатаў: Насу (300 км да поўначы), Хіґасіна (недалёка ад Наґана, цэнтральная Японія) і новы горад у правінцыі Міе, недалёка ад Наґоі (450 км заходняга Токіё). Ужо атрымана рашэньне ўраду, хоць больш ніякіх наступных дзеяньняў не прадпрымаецца.

У цяперашні час Токіё працягвае разьвівацца. Пасьлядоўна ажыцьцяўляюцца праекты па стварэньні штучных выспаў. Самым прыкметным праектам зьяўляецца Адайба, які цяпер зьяўляецца асноўным гандлёвым і забаўляльным цэнтрам.

Геаграфія і адміністрацыйнае дзяленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд цэнтра Токіё, Сіндзюку

Сталічная акруга Токіё разьмешчана да паўночага захаду ад Такійскага заліву. На ўсходзе яна мяжуе з прэфэктурай Ціба, на захадзе — з прэфэктурай Яманасі, на поўдні — з прэфэктурай Канаґава і на поўначы — з прэфэктурай Сайтама. У яе таксама ўваходзяць выспы ў Ціхім акіяне, разьмешчаныя ад Хансю прама на поўдзень. Бліжэй за ўсё знаходзяцца выспы Ідзу, а выспы Аґасавара (Банінскія выспы, і адзін зь іх, Іадзіма) адстаяць на цэлую тысячу км. Атол Акінаторы — самая паўднёвая, і выспа Мінаміторы (Маркус) — самая ўсходняя тэрыторыі Токіё і Японіі.

Сталічная акруга Токіё і прылеглыя да яго прэфэктуры Канаґава, Сайтама і Ціба ўтвараюць так званы Вялікі Токіё, на тэрыторыі якога пражывае 34,997 млн чалавек (па справаздачы ААН WUP2003) — каля 26% насельніцтва Японіі.

Токіё перажыў некалькі моцных землятрусаў — у 1703, 1782, 1812, 1855 і 1923 гадах. Пры землятрусе 1923 году сілай 8,3 балу загінула 142 000 чалавек. Дробныя землятрусы — сілай у 1—2 балы — здараюцца ці ледзь не кожны тыдзень.

Самая высокая гара ў Токіё, Куматоры, мае вышыню 2017 м; сярод іншых гор самыя высокія — гэта Такасу (1737 м), Адакэ (1266 м) і Мітакэ (929 м). Самае вялікае возера ў Токіё — возера Акутама на рацэ Тама блізу прэфэктуры Яманасі.

Акруга Токіё складаецца з 23-х адмысловых раёнаў (特別区 токубэцу ку), 26-ці гарадоў (市 сі), 5-ці пасёлкаў (町 маці) і 8-мі сельскіх абшчынаў (村 мура).

23 адмысловыя раёны Токіё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Токіё ўначы, на поўначы ад станцыі Сібуя

Кожны з 23-х адмысловых раёнаў — самастойнае муніцыпальнае ўтварэньне з уласным мэрам і гарадзкой радай. Як ужо адзначалася, па статусе адмысловыя гарады прыраўнаныя да гарадоў звычайных, аднак адрозьніваюцца ад іх тым, што некаторыя іх кіраўнічыя функцыі выконвае сталічны ўрад акругі Токіё.

На 1 кастрычніка 2005 году агульнае насельніцтва ўсіх 23-х гарадоў складала каля 8,457 млн чалавек, а шчыльнасьць насельніцтва — 13 603 чалавекі на км².

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да захаду ад адмысловых раёнаў знаходзяцца гарады (市 сі). У большасьці сваёй яны служаць спальнымі раёнамі для людзей, якія працуюць у цэнтральным Токіё, аднак у некаторых зь іх ёсьць свае камэрцыйныя і прамысловыя базы. Разам гэтыя гарады часта завуцца «Заходнім Токіё» (ці Тама).

Клімат і сэйсмалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Токіё знаходзіцца ў зоне Гуміднага клімату (па клясіфікацыі кліматаў Кепэна) з гарачым вільготным летам і мяккай зімою. Штогадовая колькасьць ападкаў у сярэднім 1380 мм. Сьнегапад зьяўляецца спарадычнай зьявай, але адбываецца практычна штогод. Колькасьць жыхароў Токіё ўплывае на клімат. Токіё — пераканаўчы прыклад узаемасувязі паміж ростам гарадоў і кліматам.

Вясна доўжыцца з сакавіка па травень. Гэта найбольш наведвальны час для турыстаў. Раньняй вясною ўсе яшчэ ёсьць халодныя дні, але ў траўні паветра ўжо дастаткова сагрэтае.

Лета цягнецца з чэрвеня па жнівень і зьяўляецца самым гарачым і вільготным сэзонам года. Тэмпэратурныя паказчыкі дасягаюць 30 C°. Восень доўжыцца зь верасьня па лістапад. Тэмпэратура і вільготнасьць у гэты пэрыяд паступова падаюць.

Зіма цягнецца са сьнежня па люты. Гэта самы халодны і сухі пэрыяд. Нават у цэнтральнай частцы ляжыць сьнег, але яго хутка прымаюць. Сьветлавы дзень кароткі, таму што сонца заходзіць каля 4.30 — 5.30 папаўдні. Тым часам у блізкасьці выспаў Агасавара, тэмпэратура трымаецца на адзнацы 20 C° нават у сярэдзіне зімы, а ў вобласьці Акутама часта ідзе сьнег. Гэта паказвае разнастайнасьць зімовых сытуацыяў у Токіё у залежнасьці ад месца знаходжаньня.

На Токіё часта прыходзяць тайфуны, хоць моцных зь іх — адзінкі. Апошнім быў Fitow у 2007 годзе. Токіё перанёс некалькі магутных землятрусаў у 1703, 1782, 1812, 1855, 1923 гадах.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да пачатку XVII стагодьдзя Токіё (Эда) быў невялікім горадам. Значную ролю ён пачаў іграць пасьля таго, як Іэясу Такуґава зрабіў яго сваёй рэзыдэнцыяй у 1603 годзе. Насельніцтва гораду пачало хутка расьці і да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя стала больш за мільён чалавек.

Да дзясятага году эпохі Мэйдзі (1877 год) насельніцтва Токіё складала 877 027 чалавек, што на 3381 больш, чым у мінулым 1876 годзе. У 1884 годзе яно зноў стала больш за мільён (1 020 437 чалавек).

Горад Токіё і прэфэктуры Токіё ўвесь час расьлі. Даволі вялікія спады назіраліся толькі ў 1923 годзе, калі на Токіё абрынуўся землятрус. У гэты год колькасьць жыхароў прэфэктуры скарацілася на 123 800 чалавек (стала на 3,1% менш, чым у папярэднім годзе). А таксама ў часы Другой сусьветнай вайны, калі насельніцтва стала менш амаль на палову.

Вялікі рост насельніцтва адбыўся ў першыя пасьляваенныя гады (1946—1965), калі колькасьць людзей сталіцы ўзрастала як мінімум на 200 000 чалавек. Пік — 1947 год, калі жыхароў Токіё стала больш на 817 705 чалавек. У гэты ж год несельніцтва Токіё пераваліла за пяці мільённы рубеж. Гэты пэрыяд лічыцца «Эканамічным цудам» для Японіі. Неўзабаве тэмпы ўрбанізацыі былі даволі вялікія.

Зараз насельніцтва Токіё расьце не такімі высокімі тэмпамі як раней.

Даныя па статыстыцы сталіцы з 1877 па 1919 гады браліся на канец году, з 1920 — на 1 кастрычніка. Насельніцтва Токіё на 1 кастрычніка 2008 году складала 12 898 939 чалавек, што амаль 13 мільёнаў. Гэта самы вялікі паказчык па прэфэктуры. Тым часам найвялікі паказчык для спэцыяльных раёнаў быў у перапісе насельніцтва 1965 году — 8 893 094. А ў 1995 годзе гэты паказчык быў меншы за 8 млн.

Насельніцтва Токіё не разьмеркавана раўнамерна. У заходніх гарыстых раёнах (асабліва раён Нісітама) і аддаленых выспах шчыльнасьць насельніцтва значна адрозьніваецца ад шчыльнасьці насельніцтва ў Цэнтральным Токіё[a]. Так, калі глядзець 2007 год, колькасьць жыхароў прэфэктуры складала 12,79 млн чалавек, а спэцыяльных раёнаў — 8,653 млн чалавек. У дзённы час насельніцтва павялічваецца амаль на 2,5 млн чалавек за кошт людзей, якія едуць кожны дзень у Токіё на работу ці вучобу з суседніх раёнаў. Гэта асабліва праяўляецца ў трох цэнтральных спэцыяльных раёнах Цюо, Ціёда і Міната: агульнае насельніцтва гэтых раёнаў па перапісе насельніцтва 2005 году складала 326 тыс. ноччу і амаль 2,4 млн удзень.

Самыя распаўсюджаныя іншаземныя нацыянальнасьці, якія пражываюць ў Токіё на 2005 год — карэйцы (168 697), кітайцы (123 661), філіпінцы (31 077), амэрыканцы (18 848), брытанцы (7696), бразыльцы (5300), французы (3000).

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Токіё мае шмат унівэрсытэтаў, школ, прафэсіянальна-тэхніных вучылішчаў. Самыя прэстыжныя ўнівэрсытэты Японіі знаходзяцца ў Токіё: Такійскі ўнівэрсытэт (東京大学), унівэрсытэт Хітацубасі (橋大学), Такійскі інстытут тэхналёгіяў (東京工業大学), унівэрсытэт Васэда (早稲田大学), унівэрсытэт Кэё (慶應義塾大学). Вядучыя прыватныя ўнівэрсытэты Токіё — унівэрсытэт Васэда (早稲田大学), унівэрсытэт Кэё (慶應義塾大学).

У Токіё разьмешчаны толькі адзін міжнацыянальны унівэрсытэт: Такійскі Сталічны унівэрсытэт.

Дзіцячыя сады, пачатковыя школы, сярэднія школы кіруюцца гарадзкімі раёнамі ці муніцыпальнымі органамі кіраваньня. Такійскія сярэднія школы кіруюцца Аддзелам народнай адукацыі Сталічнага ўрада і называюцца «сталічнымі сярэднімі школамі». Токіё таксама мае шмат прыватных навучальных установаў ад дзіцячых садоў да сярэдніх школаў.

Транспатная сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынкансэн

Токіё — самы вялікі цэнтар Японіі чыгуначнага, паветранага і іншых відаў транспарту. Дзяржаўны транспарт прадстаўлены па большай частцы сеткай чыстых і хуткіх чыгунак і мэтрапалітэнам. Аўтобусы, манарэйкавая чыгунка, трамваі іграюць дапаможную ролю.

Токіё мае два буйных аэрапорта: Ханэда, які знаходзіцца ў спэцыяльным раёне Ота, і Наріта, які знаходзіцца ў суседняй прэфэктуры Ціба. Першы ў асноўным абслугоўвае ўнутраныя рэйсы, а другі — зьнешнія.

Некаторыя выспы, якія знаходзяцца пад ўладаю Токіё, таксама маюць свае аэрапорты: Хацідэдзіма, Міякэдзіма, Ізу Осыма. Асноўны від транспатру Токіё — чыгуначны. Токіё мае самую шырокую чыгуначную сетку ў сьвеце. Мэтро абслугоўвае дзьве арганізацыі: прыватная Такійскае Мэтро і Транспартнае Бюро Сталічнага ўрада Токіё. Аўтобусныя маршруты абслугоўваюць як дзяржаўныя, так і прыватныя арганізацыі.

Перавозачныя сродкі абслугоўваюць выспы Токіё і перавозяць пасажыраў і грузы да айчынных ці замежных партоў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Токіё — адзін з самых уражвальных гарадоў у Азіі. У ім унікальным вобразам спалучаюцца традыцыі прошлых часоў з элемэнтамі сучаснай культуры.

Палацы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імпэратарскі палац

Імпэратарскі палац разьмешчаны ў самым цэнтры горада недалёк ад цэнтральнага Такійскага вакзала. Палац зьяўляўся рэзыдэнцыяй сёгунаў у пэрыяд Эда і старая яго назва — замак Эда. Наведваньне тэрыторыі палаца дазволена толькі 2 разы ў год: 2 студзеня і ў дзень нараджэньня імпэратара 23 сьнежня. У любы другі дзень магчыма толькі наведаць Усходні парк палаца і плошчу палаца, якая знаходзіцца непасрэдна перад галоўным уваходам на тэрыторыю палаца — мастом Нідзюбасі. Дварэц Тоґу — рэзыдэнцыя Крон-прынца і прынцэсы Японіі — знаходзіцца ў раёне Асакаса. Будынак быў пабудаваны ў 1974 годзе. Архітэктурны ансамбль нагадвае Бэкінггэмскі палац у Лёндану, а афармленьне інтэр’еру — Вэрсальскага палаца. На цяперашні час рэзыдэнцыя служыць для прыёму асабліва важных дзяржаўных гасьцей.

Храмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Будыйскі храм Дзадзедзі разьмешчаны ў парку Сыба, быў пабудаваны ў 1393 годзе па загаду аднаго зь сёгунаў клана Такуґава. На тэрыторыі храма захаронены 6 сёгунаў клана Такуґава.
  • Будыйскі храм Асакуса Каннон зьяўляецца візітнай картачкай раёна Асакуса, які ў сваю чаргу славуты сваёй традыцыйнасьцю.
  • Сынтаісцкі храм Мэйдзі ў раёне Харадзюку зьяўляецца самым вядомым храмам у Токіё. Ён быў пабудаваны ў гонар імпэратара Мэйдзі і акружаны паркам Яёгі. Гэты парк — адзін з самых вялікіх ў Японіі. Яго плошча — 700 000 кв. км.
  • Храм Сэнгакудзі раёну Сінаґава знаёмы ва ўсей Японіі тым, што 14 студзеня 1702 году ў ім зрабілі самагубства 47 самураяў.
  • Храм Нарытасан Сынсёдзі ў навакольлях аэрапорта Нарыта зьяўляецца галоўным храмам сэкты Сінґон, якая прапаведвае эзатэрычны буддызм.
  • У XIX стагодзьдзі пабудаваны Васкрасенскі сабор японскай праваслаўнай царквы.

Музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Токіё шмат музэяў. У парку Уэна знаходзіцца чатыры нацыянальныя музэі: Такійскі нацыянальны музэй (самы вялікі ў Японіі і спэцыялізуецца ў традыцыйным японскім мастацтве), Нацыянальны музэй заходняга мастацтва, Такійскі нацыянальны музэй сучаснага мастацтва (зьмяшчае калекцыі японскага сучаснага мастацтва, а таксама каля 40 000 фільмаў, японскіх і замежных) і Нацыянальны музэй навукі. Таксама ў Токіё размешчаны Nezu Art Museum ў Aoyama, Edo-Tokyo Museum ў Sumida, а таксама National Diet Library, National Archieves і Нацыянальны музэй сучаснага мастацтва непадалёк ад Імпэратарскага палаца.

Тэатры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Токіё таксама шмат тэатраў, як дзяржаўных, так і прыватных, якія спэцыялізуюцца як ў традыцыйных відах драм (но і кабукі), так і ў сучасных.

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя сымфанічных аркестраў і іншых арганізацый, якія прадстаўляць заходнюю клясычную і японскую традыцыйную музыку, у Токіё разьмяшчаецца велічэзная колькасьць музыкальных рок і поп групаў, замежных і айчынных, якія выступаюць у ад малых клубаў да сусьветна вядомых арэн, такія як Ніпон Будакан.

Фэстывалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш вядомыя фэстывалі — Sannō ў Hie Shrine, Sanja ў Asakusa Shrine, і Kanda Festivals. Апонші вызначаецца старанна упрыгожанымі дэманстрацыямі і тысячамі людзьмі. Раз у год у апошнюю суботу ліпеня над р. Суміда праводзяцца фэервэркі. Харадзюку, раён Сібуі, сусьветна вядомы маладзежнай модай.

Кухня, рэстараны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Восем рэстаранаў атрымалі максымум з трох зорак (Парыж мае 10), 25 атрымалі дзьве зоркі, а яшчэ 117 заслужылі адну. З гэтых 8, прызнаных лепшымі рэстаранамі ў Токіё, 3 спэцыялізуюцца ў японскай кухні, 3 — ў францускай кухні, апошнія два — ў сушы, стравах трацыйнай японскай кухні з рысу і морапрадуктаў.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Да Цэнтральнага Токіё адносяць 23 спэцыяльныя раёны. У некаторых выпадках Цэнтральным Токіё называюць тры цэнтральныя спэцыяльныя раёны — Ціёда, Цюё і Міната.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]