Ташызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ташы́зм (па-француску: tache — пляма) — кірунак у абстрактным мастацтве, які склаўся ў 1950-я гады і разьвіваўся паралельна абстрактнаму экспрэсіянізму й інфармэлю, зь якімі яго часам атаясамляюць. Аднак у адрозьненьне ад абстрактнага экспрэсіянізму, які зарадзіўся ў ЗША, ташызм часьцей разумеецца як спэцыфічна эўрапейскі, у першую чаргу, францускі варыянт беспрадметнай творчасьці. Яго тыповыя выявы (у карцінах францускіх майстроў П’ера Сулажа або Х. Хартунга) заснаваныя на гульні магутных, буйных мазкоў. Ён рэдка ўключае сымбалічна знакавыя элемэнты, зыходзячы (як у Ж. Мацье) з чыстай рытмікі артыстычнага жэсту або (як у Ж. Базэна) з абагульненых пэйзажных уражаньняў, якія ўяўляюць сабой свайго роду «абстрактны экспрэсіянізм».