Тацяна Дзягілева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзягілева.
Тацяна Дзягілева
Таня Дзягілева на Michael Kors Fashion Show, люты 2008. Фота Эд Кавіша.
Псэўданімы Таня Дзягілева
Дата нараджэньня 4 чэрвеня 1991 (32 гады)
Месца нараджэньня Віцебск, Беларусь
Рост 180 см
Грудзі 84 см
Стан 60 см
Сьцёгны 86 см
Колер валасоў сьветла-русыя

Таця́на (Та́ня) Дзя́гілева (нарадзілася 4 чэрвеня 1991, Віцебск) — беларуская фотамадэль.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таня нарадзілася ў Віцебску ў 1991 годзе ў сям'і украінскага бацькі і польска-беларускай маці, Кацярыны Бладоўскай. Таня мае двух братоў, Міхась (нар. 1988) і Аляксандар (нар. 1995).

Паказы мод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З моманту свайго першага буйнага сэзону (вясна 2006 году), яна ўжо дэманструе, напрыклад, Chanel, Dior, Hermès, Alexander McQueen, Jean Paul Gaultier, Missoni, Versace, Prada, Donna Karan, Calvin Klein. Яна зьявілася на вокладцы расейскага Vogue, і на сёньняшні дзень рэклямую такія брэнды як Hugo Boss, Michael Kors, Christian Dior, Lanvin, Yves Saint Laurent і Jean-Paul Gaultier.

Восень/Зіма-2008[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таня прымала ўдзел у гэтых шоў у пэрыяд з лютага па сакавік 2008 году.

Нью-Ёрк: 3.1 Phillip Lim, Badgley Mischka, BCBG Max Azria, Bill Blass, Carlos Miele, Carolina Herrera, Earth Pledge Presents FutureFashion, Herve Leger by Max Azria, J. Mendel, Lacoste, Marc by Marc Jacobs, Matthew Williamson, Max Azria, Michael Kors, Miss Sixty, Narciso Rodriguez, Nicole Miller, Oscar de la Renta, Ports 1961, Preen, Rag&Bone, Ralph Lauren, Ruffian, Temperley London, Tommy Hilfiger, Y-3, Zac Posen.

Мілян: Belstaff, Blumarine, Byblos, D&G, Dolce & Gabbana , DSquared2, Etro, Gaetano Navarra, Iceberg, Just Cavalli, Moschino, RoccoBarocco, Salvatore Ferragamo, Sonia Fortuna, Versace.

Парыж: Alexander McQueen, Ann Demeulemeester, Celine, Christian Dior, Christian Lacroix, Elie Saab, Emanuel Ungaro, Gai Mattiolo, Giambattista Valli, Hermes, John Galliano, Lanvin, Nina Ricci, Paul&Joe, Sonia Rykiel, Valentino, Yves Saint Laurent.

У агульнай колькасьці 100 паказаў. У Нью-Ёрскай даліне яна адкрывала шоў Badgley Mischka, зачыняла шоў Miss Sixty і адкрывала шоў Rag&Bone. У Міляне яна зачыняла шоў Byblos. У Парыжы яна адкрывала і зачыняла шоў Celine, адкрывала і зачыняла шоў Elie Saab і зачыняла шоў Nina Ricci.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тацяна Дзягілевасховішча мультымэдыйных матэрыялаў