Тапалёгія сеткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асноўныя віды тапалёгіі сетак

Тапалёгія сеткі — спосаб арганізацыі фізычнай сувязі асобных элемэнтаў кампутарнай сеткі.[1] Віды тапалёгіі сетак падзяляюцца на фізычныя і лягічныя. Фізычныя тапалёгіі апісваюць непасрэдны спосаб яднаньня прыладаў, пракладаньня каналаў сувязі і г. д. Лягічныя тапалёгіі апісваюць спосаб разьмеркаваньня зьвестак у сетцы адпаведна фізычнай тапалёгіі сеткі.

Тапалёгію сеткі можна ўявіць як геамэтрычную форму ці структуру сеткі. Але не заўсёды падобная форма адпавядае сапраўднаму стану: тапалёгія не апісвае пазыцыю элемэнтаў сеткі ў прасторы. Гэтак, тапалёгіі тыпу «кальцо» не заўсёды будзе адпавядаць падобная кальцу форма сеткі.

Любая тапалёгія сеткі вызначаецца графічным выяўленьнем фізычных і/або лягічных сувязяў паміж элемэнтамі сеткі. У тапалёгіі сетак працуе тэорыя графаў. Таксама, хоць фізычнае палажэньне паміж элемэнтамі розных сетак могуць не супадаць, іх тапалёгія можа быць аднолькавай.

Добрым прыкладам служыць лякальная сетка: яна прадстаўляе як фізычную, гэтак і лягічную тапалёгію. Любы дадзены вузел сеткі можа мець сувязь з аднім і болей вузламі, а пераўтварэньне схемы іх яднаньня ў граф дапамагае зразумець фізычную тапалёгію сеткі. Аналягічна, схематычнае выяўленьне патокаў зьвестак у сетцы дазваляе зразумець лягічную тапалёгію (якая можа ня быць роўнай фізычнай тапалёгіі).

Асноўныя тапалёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тапалогія сеткі, Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы, М. Савіцкі, Менск, 2009.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапалёгія сеткісховішча мультымэдыйных матэрыялаў