Тампа Бэй Лайтнінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тампа Бэй Лайтнінг
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Тампа, Флорыда
Заснаваны 1992
Стадыён Tampa Bay Times Forum
Колеры сіні, белы і чорны
              
Гісторыя Тампа Бэй Лайтнінг (1992 — цяпер)
Афіцыйны сайт lightning.nhl.com (анг.)

Тампа Бэй Лайтнінг (па-ангельску: Tampa Bay Lightning) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб знаходзіцца ў горадзе Тампа, штат Флорыда, ЗША. «Лайтнінг» тройчы здабываў Кубка Стэнлі, апошні зь якім скарыўся клюбу ў 2021 годзе. Наступная спроба здабыць яго ў наступным годзе скончылася няўдачаў, бо тампаўцы ў фінале зьведалі паразу ад «Каларада Эвэланш».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы прэзыдэнт клюбу Філ Эспазыта.

У канцы 1980-х гадоў кіраўніцтва НХЛ абвесьціла аб далейшым пашырэньні. Дзьве суперніцкія групы з рэгіёну Тампа-Бэй вырашылі падаць заяўку на франшызу. Першая з групаў месьцілася ў Сэнт-Пітэрзбэргу і ўлучала будучых уладальнікаў «Караліны Гарыкейнз» Пітэра Карманаса і Джыма Ратэрфорда. Другая група, якая базавалася ў Тампе, ачольвалася колішнімі хакеістамі братамі Філам і Тоні Эспазыта, якія абодва ўключаныя да Залі хакейнай славы. Сям’я Прыцкер, якая была адной з ключавых партнэраў групы Эспазыта, адмовілася ад удзелу за некалькі месяцаў да падачы заяўкі. У выніку сям’я была замененыя кансорцыюмам японскіх прадпрыемстваў на чале з Какусай Грынам. Зважаючы на тое, што група Карманаса і Ратэрфорда здавалася мела больш фінансавых рэсурсаў, яны былі гатовыя заплаціць толькі 29 мільёнаў даляраў у якасьці першапачатковага ўнёска. Група Эспазыта і Какусая магла дазволіць сабе сплаціць адразу 50 мільёнаў даляраў[1]. У выніку група колішніх хакеістаў атрымала франшызу 6 сьнежня 1990 году[2]. Новая каманда атрымала назву «Тампа Бэй Лайтнінг» паколькі рэгіён Тамба-Бэй лічыцца маланкавай сталіцай Паўночнай Амэрыкі.

Філ Эспазыта прызначыў сябе прэзыдэнтам клюбу, а ягоны брат Тоні ачоліў скаўцкі аддзел. Тэры Крысп, які некалі яшчэ хакеістам абараняў колеры «Філадэлфіі Флаерз» ў сярэдзіне 1970-х гадоў, а таксама здабываў з «Калгары Флэймз» у якасьці трэнэра Кубак Стэнлі ў 1989 годзе, быў прызначаны першым галоўным трэнэрам каманды. Эспазыта падцягнуў свайго былога партнэра па «Бостан Бруінз» Ўэйна Кэшмана на пасаду памочніка Крыспа.

Сваю першую гульню «Тампа Бэй Лайтнінг» у НХЛ згуляла 7 кастрычніка 1992 году на маленькай арэне Экспа-Хол у Іст-Лэйк-Орыент-Парк. У гэтай сустрэчы тампаўцы перамаглі «Чыкага Блэкгокс», выйграўшы зь лікам 7:3. Чатыры шайбы закінуў у той гульні Крыс Контас. Дружына трымалася на вяршыні табліцы свайго дывізіёну ажно месяц, дзякуючы шыкоўнаму пачатку сэзону Контаса і добрай гульні Браяна Брэдлі. Аднак, у выніку «Лайтнінг» скончыў сэзон на апошнім месцы, зарабіўшы 53 пункты. На той час гэта быў адзін з найлепшых паказьнікаў камандаў-навакоў у НХЛ. «Маланкі» была перамешчаныя ў Атлянтычны дывізіён Усходняй канфэрэнцыі, а таксама каманда зьмяніла сваю хатнюю арэну, пераехаўшы ў Флорыда-Санкоаст-Дом у Сэнт-Пітэрзбэрг, які быў пераўладкаваны на прыдатнасьць ладжаньня хакейных матчаў[3]. Клюб набыў брамніка Дарэна Пупа, а таксама нападнікаў Пэтра Клімы і Дэні Савара. Пупа значна палепшыў статыстыку ў колькасьці прапушчаных шайбаў, але клюб зноў апынуўся апошнім у сваім дывізіёне.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
31 Сьцяг Швэцыі Юнас Югансан 19.09.1995 88 Сьцяг Расеі Андрэй Васілеўскі 25.07.1994
Абаронцы
7 Сьцяг Канады Гайдн Флёры 08.07.1996 43 Сьцяг Канады Дарэн Радыш 28.02.1996
44 Сьцяг Канады Кэлвін дэ Гаан 09.05.1991 48 Сьцяг ЗША Нік Пэрбікс 15.06.1998
77 Сьцяг Швэцыі Віктар Гэдман 18.12.1990 78 Сьцяг Нарвэгіі Эміль Лілебэрг 02.02.2001
81 Сьцяг Славаччыны Эрык Чэрнак 28.05.1997 98 Сьцяг Расеі Міхаіл Сергачоў 25.06.1998
Нападнікі
11 Сьцяг ЗША Люк Глендэнінг 28.04.1989 12 Сьцяг Канады Алекс Барэ-Буле 21.05.1997
20 Сьцяг Канады Нік Пол 20.03.1995 21 Сьцяг Канады Брэйдэн Пойнт 13.03.1996
23 Сьцяг ЗША Майкл Эйсымонт 09.09.1996 38 Сьцяг Канады Брэйдан Гэйгел 27.08.1998
51 Сьцяг ЗША Остын Ўотсан 13.01.1992 64 Сьцяг ЗША Тайлер Мот 10.03.1995
71 Сьцяг Канады Энтані Сырэльлі 15.07.1997 73 Сьцяг ЗША Конар Шэры 08.06.1992
84 Сьцяг Канады Танэр Жано 29.05.1997 86 Сьцяг Расеі Мікіта Кучараў 17.06.1993
91 Сьцяг Канады Стывэн Стэмкас 07.02.1990

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Stein, Gil (1997). «Power Plays: An Inside Look at the Big Business of the National Hockey League». — С. 86—92.
  2. ^ «A franchise is born 25 years ago». NHL.
  3. ^ Buckley, Tim (10.10.1993). «Lightning’s spark? It was on the bench». Tampa Bay Times.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]