Таматавы клоўн
Клоўн таматавы | |
Amphiprion frenatus | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Акунепадобныя |
Надатрад | Касьцістыя рыбы |
Атрад | Акунепадобныя |
Сямейства | Памацэнтравыя |
Падсямейства | Рыбы-клоўны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Amphiprion frenatus | |
Клоўн таматавы (Amphiprion frenatus) — рыба сямейства памацэнтравых.
Тэрытарыяльны і агрэсіўны від, жыве парамі сярод жыгучых шчупальцаў актыніяў, якія даюць яму абарону ад драпежнікаў. Сілкуецца водарасьцямі, бесхрыбетнымі і рэшткамі ежы сваёй актыніі. Асноўны колер чырвоны. Па галаве праходзіць вэртыкальная белая паласа з чорным кантам. Памер да 14 см. У супольнасьці коралавага рыфу рыбы існуюць у сымбіёзе з актыніямі (марскімі анэмонамі) віду Entacmaea quadricolor.
Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сустракаецца на рыфах у заходняй частцы Ціхага акіяна, у тым ліку: поўдзень Сіямскага заліву, поўнач Палаў, поўдзень Японіі, востраў Ява, Інданэзія.
Акварыюм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зьяўляецца аб’ектам акварыюмістыкі.
Сацыяльныя паводзіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Протандрычны гермафрадыт. Перавызначэньне Перевізначення плоці самца адбываецца пасьля гібелі саміцы.