ТВі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ТВі (вымаўляецца як ці-ві-ай) — украінскі тэлеканал, што распачаў вяшчаньне 17 сакавіка 2008 году.[1]

Канал пакрывае 60,5% гарадоў з насельніцтвам больш за 50 тыс. людзей і 85% кабэльных сетак Украіны.[1] З 2010 году ТВі называюць аднім зь нешматлікіх незалежных украінскіх тэлеканалаў.[2][3] За вынікамі дасьледваньняў, праведзенага ў чэрвеню 2012 году Акадэміяй украінскай прэсы, навіны на ТВі ацэньваюць як болей збалянсаваныя, чым на іншых нацыянальных украінскіх каналах.[3] Выданьне The Global Journal адзначыла, што тэлеканал справядліва надае этэрны час апазыцыйным партыям ды закранае такія супярэчлівыя тэмы, як асабістае багацьце кіруючых элітаў Украіны ды дзяржаўныя закупкі, а таксама паведамляе пра карупцыю ды ўхіленьне ад падаткаў вышэйшых чыноўнікаў.[3]

У 2012 годзе канал стаў аб’ектам уціскаў з боку дзяржавы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]