Сі-о-Се Поль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мост Сі-О-Се Поль

Сі-о-Се Поль ці мост Алавэрдзі-хана (у перакладзе з мовы фарсі: «мост трыццаці трох арак») — адзін з адзінаццаці мастоў Ісфагану.

Мост быў так названы, бо складаецца з 33 арак. Пабудаваны ў 1602 годзе калі зьвязаў горад Ісфаган з армянскай калёніяй Джульфа. На мосьце знаходзіцца традыцыйная чайхана.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сі-о-Се Польсховішча мультымэдыйных матэрыялаў