Сяргей Цігіпка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Цігіпка
Сяргей Цігіпка
Сяргей Цігіпка
Міністар эканомікі Ўкраіны
31 сьнежня 1999 — 5 ліпеня 2000
Прэзыдэнт: Леанід Кучма
Прэм’ер-міністар: Віктар Юшчанка
Папярэднік: Васіль Рагавы
Наступнік: Васіль Рагавы
Галава Нацыянальнага Банку Ўкраіны
17 сьнежня 2002 — 16 сьнежня 2004
Прэзыдэнт: Леанід Кучма
Папярэднік: Уладзімер Стальмах
Наступнік: Уладзімер Стальмах
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 лютага 1960
Драганэшці, Лазоўскі раён, Малдаўская ССР, СССР
Партыя: Трудавая Ўкраіна (ад 2000 да 2007 году)
Сужэнец: Viktoriia Tihipko[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну

Сяргей Леанідавіч Цігіпка (па-ўкраінску: Сергій Леонідович Тігіпко; нарадзіўся 13 лютага 1960 году ў вёсцы Драганэшці Лазоўскага раёну Малдаўскай ССР, цяпер Сынжэрэйскі раён Малдовы) — украінскі палітык ды дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад нараджэньня да 1991 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 13 лютага 1960 году. У 1982 годзе скончыў Днепрапятроўскі мэталюргічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр–мэталюрг». Ад 1982 да 1984 году служыў ў Савецкай Арміі. Ад 1984 году намесьнік дырэктара па навучальна-выхаваўчай працы мэханіка-мэталюргічнага тэхнікуму. Ад 1986 — на працы намесьніка аддзелу прапаганды і агітацыі Днепрапятроўскага абласнога камітэту камсамолу. У 1989 годзе стаў Першым Сакратаром Днепрапятроўскага абкому камсамолу.

Пасьля 1991 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 1991 — намесьнік Галавы камэрцыйнага банку «Дняпро». Ад 1992 — Галава «Прыват-банку». У 19941997 гадах пазаштатны кансультант прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы па пытаньнях грашовай палітыкі. У красавіку — ліпені 1997 году — віцэ-прэм’ер Украіны па пытаньнях эканомічнай рэформы ва ўрадзе Павла Лазарэнкі. У 19971999 — віцэ-прэм’ер Украіны па пытаньнях эканомікі ва ўрадзе Валерыя Пуставойтэнкі. Ад 31 сьнежня 1999 да 5 ліпеня 2000 — міністар эканомікі Ўкраіны ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. На давыбарах 2000 году ў Паўлаградзе (Днепрапятроўская вобласьць) стаў народным дэпутатам Украіны. На выбарах 2002 году ізноў стаў дэпутатам, цяпер па сьпісе блёку За адзіную Ўкраіну! Са сьнежня 2002 году па сьнежань 2004 узначальваў Нацыянальны Банк Украіны. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2004 году зьяўляўся кіраўніком выбарчага штабу Віктара Януковіча, але праз тыдзень пасьля пачатку Аранжавай рэвалюцыі пакінуў гэтую пасаду. Пасьля гэтага ён наогул на нейкі час пакінуў палітыку. Узначаліў фінансавую групу «ТАС», потым — «Сведбанк».

Вяртаньне ў палітыку ды ўдзел ў прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі па акругах

18 сакавіка 2008 году прэм'ер-міністар Украіны, Юлія Цімашэнка, прызначыла Сяргея Цігіпку сваім дараднікам. У той жа час ён стаў сустаршынём (разам зь Цімашэнкай) Рады інвэстараў пры Ўрадзе. 8 чэрвеня 2009 году звольніўся з пасады дарадцы галавы Ўраду па ўласным жаданьні. У ліпені таго ж року пакінуў і свае пасады ў бізнэсе. Браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Атрымаў 3 211 257 галасоў, альбо 13,06%[1] (трэцяе месца).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]