Сяргей Пушнякоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Пушнякоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лютага 1993(1993-02-08)[1] (31 год)
Рост 187 см
Вага 71 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2015 Менск 71 (4)
2016—2017 Спартакс 42 (0)
2018—2020 Гарадзея 70 (7)
2021—2022 Пэрсыкабо-1973[d] 30 (2)
2022 Менск 15 (1)
2023—4 Слуцак 29 (6)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 17 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Сяргей Пушнякоў (нарадзіўся 8 лютага 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцка».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», дзе спачатку гуляў за клюбны дубль, а з 2011 году прыцягвацца да асноўнага складу каманды. Сэзон 2013 году распачаў, звычайна выходзячы на замену, а ў траўні атрымаў пашкоджаньне. У жніўні вярнуўся да шыхтоў менчукоў, часам стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе на пазыцыі левага атакуючага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году ўжо стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, нярэдка зьяўляўся ў стартавай адзінаццатцы. Стаў выкарыстоўвацца пераважна як цэнтральны паўабаронца. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[3]. У студзені 2016 году перайшоў у «Спартакс» зь Юрмалы[4]. Клюб на той час ачольваў беларускі спэцыяліст Алег Кубараў[5]. Разам з «Спартаксам» двойчы быў чэмпіёнам Латвіі.

У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клюбам «Гарадзея»[6]., дзе неўзабаве стаў адным з асноўных гульцоў. У лістападзе 2018 году на два гады падоўжыў кантракт з клюбам[7]. Па заканчэньні сэзону 2020 году «Гарадзея» спыніла існаваньне, і паўабаронца пакінуў клюб. У чэрвені 2021 году далучыўся да інданэзійскага клюбу Пэрсыкабо-1973, які ачольваў беларускі трэнэр Ігар Крывушэнка[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Застаўся ў клюбе пасьля звальненьня Крывушэнкі ў лістападзе 2021 году, а ў красавіку 2022 году ўсё ж такі сышоў з клюбу[9].

У ліпені 2022 году стаў футбалістам «Менску»[10]. Хутка трапіў у першую адзінаццатку. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[11]. У сакавіку 2023 году далучыўся да табару «Слуцка»[12]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году зь пяцьцю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У сьнежні 2023 году падоўжыў супрацу з клюбам[13].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 18 2
Гарадзея 2018 Найвышэйшая ліга 23 3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]