Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрхіё Гарсія
Сэрхіё Гарсія
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1983 (40 гадоў)
Барсэлёна, Гішпанія
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2004
2003—2004
2004—2005
2005—2008
2008—2010
2010—2015
2015—2017
2017—2019
Барсэлёна-3
Барсэлёна-2
Барсэлёна
Левантэ
Сарагоса
Бэтыс
Эспанёл
Аль-Раян
Эспанёл
22 (11)
60 (34)
4 (0)
31 (7)
90 (14)
62 (21)
145 (41)
49 (27)
62 (4)
Зборныя
2008 Гішпанія 2 (0)

Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ (па-гішпанску: Sergio García de la Fuente; нарадзіўся 9 чэрвеня 1983 году, Барсэлёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за юнацкія каманды «Барсэлёны», затым правёў два сэзоны за фарм-клюб, у якім вызначыўся высокай выніковасьцю, 34 галы ў 59 матчах трэцяга гішпанскага дывізыёну. За асноўную каманду «Барсэлёны» правёў усяго 4 матчы ў сэзоне 2003—2004 гадоў пасьля чаго сышоў з клюбу. У сэзоне 2004—2005 гадоў выступаў за аўтсайдэра Ля Лігі «Левантэ», дзе зьяўляўся гульцом асноўнага складу.

З 2005 году гуляў за клюб «Сарагоса», выходзячы ў стартавым складзе або на замену. У сэзоне 2007—2008 гадоў адгуляў усе 38 матчаў, але арагонскі клюб не ўтрымаўся ў Ля Лізе. У пачатку сэзону 2008—2009 гадоў хадзілі чуткі аб зацікаўленасьці Гарсіі шэрагам ангельскіх клюбаў, як то «Лівэрпул», «Тотэнгэм Готспур», «Ўэст Гэм Юнайтэд» і «Сток Сіці».

1 верасьня 2008 году ў апошнія хвіліны трансфэрнага акна, пасьля бесьперапынных чуткаў, Гарсія падпісаў кантракт з «Рэал Бэтысам»[1][2], які заплаціў за гульца каля 10 млн эўра. Свой першы гол забіў за свой новы клюб 27 верасьня ў хатнім матчы супраць «Рэал Мадрыд»[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за розныя юнацкія й моладзевыя зборныя Гішпаніі, у складзе якіх дасягнуў шэрагу посьпехаў. За асноўную зборную правёў два матчы, зь іх адзін — на пераможным для гішпанцаў чэмпіянаце Эўропы 2008 году супраць зборнай Грэцыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аль-Раян»:

Гішпанія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Betis build with Sergio García. UEFA.com
  2. ^ Sergio García: "Poco a poco se puede estar más arriba". Marca
  3. ^ Real Betis 1–2 Real Madrid(недаступная спасылка). ESPN Soccernet

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў