Сэнэгал (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спадарожнікавы здымак ракі Сенегал

Сэнэгал — рака у Заходняй Афрыцы і ўтварае натуральную мяжу паміж дзяржавамі Сэнэгал і Маўрытанія. Даўжыня ракі — каля 1970 км.

Назва ракі паходзіць ад назвы барбарскага племя сэнэга, якое жыве на яе берагах.

Плошча басэйна ракі складае 419575 км² і гадавы сьцёк вады ў Атлянтычны акіян вагаецца ад 5 м³ у сэкунду (у траўні) да 2090-5000 м³ у сэкунду (у жніўні-верасьні). Галоўныя прытокі: Фалем, Каракаро і Гаргол.