Сьцяг Узбэцкай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Узбэцкай ССР

Сьцяг Узбэцкай ССР — рэспубліканскі сымбаль Узбэцкай ССР. Зацьверджаны 29 жніўня 1952 году.

Блакітны колер на сьцягу сымбалізуе неба, белы — бавоўну, чырвоны — рэвалюцыйнае дужаньне працоўных мас. Залатыя серп і молат зьяўляюцца знакам аб’яднаньня працоўных і сялян, а пяціканцовая зорка — знакам пралетарыяту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да гэтага ўжываўся чырвоны сьцяг з залатымі надпісамі на ўзбэцкай мове (Ўзбекистон ССР) і расейскай (Узбекская ССР) у левым верхнім куце.

З 1937 году і пачатку 1940-х таксама выкарыстоўваўся чырвоны сьцяг з залатым надпісам лацінкай OZBEKISTAN SSR і кірыліцай Узбекская ССР у левым верхнім куце.

З 1931 па 1937 году быў зацьверджаны сьцяг з абрэвіятурай УзССР.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]