Сьцяг Сан-Тамэ і Прынсыпі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сцяг Сан-Тамэ і Прынсыпі

Дзяржаўны сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Сан-Тамэ і Прынсыпі быў прыняты 5 лістапада 1975 году.

Чырвоны трохкутнік сымбалізуе барацьбу за незалежнасьць, дзьве чорныя зоркі ўвасабляюць прыналежнасць краіны да Афрыцы і прадстаўляюць два найбуйнейшыя востравы дзяржавы — востраў Сан-Тамэ і востраў Прынсэп. Шырокая жоўтая паласа сымбалізуе экватар, на якім разьмешчана астраўная дзяржава, зялёныя палосы ўвасабляюць воды Гвінэйскага заліва і расьлінныя рэсурсы краіны. Жоўты колер таксама сымбалізуе багацьце, якое прыносяць краіне плянтацыі какавы.