Сьцяг Гішпаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Гішпаніі

Дзяржаўны сьцяг Гішпаніі складаецца з трох гарызантальных палос — верхняй і ніжняй чырвонага колеру, сярэдняй жоўтага колеру, шырыня якой у два разы большая за чырвоную. На жоўтай паласе, бліжэй да тронка зьмешчаная выява герба Гішпаніі.

Сымбалічнае значэньне колераў гэтага сьцяга легенда зьвязвае зь ягоным паходжаньнем. Паводле падданьня, адзін з каралёў Арагону пажадаў мець свой сьцяг. Аглядаючы розныя праекты сьцягоў, ён спыніўся на адным з гладкім залатым полем. Затым ён загадаў падаць кубак сьвежай крыві жывёл і, акунуўшы ў яго два пальца, манарх правёў імі па жоўтаму палотнішчу, на якім атрымаліся дзьве чырвоныя палосы.

Сьцяг Гішпаніі ў сучасным выглядзе існуе з 1785 г., калі кароль Карлас III Бурбон загадаў гішпанскім ваенным караблям выкарыстоўваць знакі, якія дазваляюць адрозьніваць іх ад караблёў іншых дзяржаваў — белы марскі штандар Гішпаніі, упрыгожаны гербам дома Бурбонаў, лёгка было зблытаць са штандарамі суднаў іншых краін. З тых часоў чырвоны і жоўты колеры традыцыйна асацыююцца з Гішпаніяй, хоць як дзяржаўныя яны былі прынятыя толькі ў 1927 г.

У 1931 г. была абвешчаная рэспубліка і прыняты новы сьцяг у форме гарызантальнага трыкалора з чырвонай, жоўтай і пурпуровай палосамі аднолькавай шырыні. Аднак у 1936 г. ваенны мяцеж генэрала Франсіска Франка пакончыў з рэспублікай і аднавіў жоўта-чырвоны сьцяг.

Сьцяг з малюнкам сучаснага варыянту герба быў афіцыйна ўведзены 19 сьнежня 1981.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў