Сьпеў лёду і агню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьпеў Лёду і Агню
A Song Of Ice And Fire
Жанр: фэнтэзі
Аўтар: Джордж Р. Р. Мартын
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 6 жніўня 1996
Выдавецтва: Bantam Books[d], HarperCollins[d], Gigamesh[d], J'ai Lu[d], Gigamesh[d], Leya[d] і AST[d]

«Сьпеў Лёду і Агню» — эпічная сэрыя кнігаў у стылістыцы фэнтэзі, створаная амэрыканскім пісьменьнікам і сцэнарыстам Джорджам Р. Р. Мартынам.

Праца над кнігамі сэрыі пачалася ў 1991 годзе, першая кніга выйшла ў 1996. Першапачаткова сэрыя плянавалася трылёгіяй, аднак ужо цяпер яна складаецца з чатырох кніг з трыма дадаткова заплянаванымі. Гэтаксама існуе тры прыквэлы і яшчэ колькі плянуюцца, акрамя таго ёсьць асобныя навэлі. Цыкль перакладзены больш як на 20 моваў сьвету[1]. Апошняя на бягучы момант, чацьвёртая кніга сталася бэстсэлерам па вэрсіі The New York Times[2]. Агулам у Злучаных Штатах прададзена больш за 4,5 мільёны копіяў[3] і больш за 7 мільёнаў — па сьвеце[4].

У 2011 годзе была прадстаўленая тэлевізійная адаптацыя сэрыі ў выглядзе сэрыялу «Гульня тронаў» (анг. Game of Thrones).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]