Суркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суркі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадГрызуны
ПадатрадВавёркападобныя
СямействаВавёркавыя
Бінамінальная намэнклятура
Marmota
Сурок у Аўстрыі.

Суркі́ (Marmota) — сысуны, прадстаўнікі атраду грызуноў.

На зямлі існуе 15 відаў суркоў, якія маюць агульнага продка. Прарадзіма суркоў — Амэрыка. У той час як большасьць жывёлаў рухалася з Эўразіі ў Амэрыку, суркі з Амэрыкі перабіраліся ў Азію. Розныя віды абасобіліся ў розных геаграфічных зонах і адрозьніваюцца асаблівасьцямі паводзінаў, але захавалі зьнешнюю падобнасьць, неабходнасьць упадаць у сьпячку і жыцьцё ў калёніях. Усе суркі траваядныя, жывуць у норах, маюць цёплае футра.