Жывіля: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Riwai (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д пераклад
Метка: Скасаванае
Радок 9: Радок 9:
| Аўтар = [[Адам Міцкевіч]]
| Аўтар = [[Адам Міцкевіч]]
| Мова арыгіналу = польская
| Мова арыгіналу = польская
| Напісаны = 1817-1819<ref>[http://brl.by/museum-chechot/docs/3.5.pdf Паданне пра філаматаў]</ref>
| Напісаны = 1817—1819<ref>[http://brl.by/museum-chechot/docs/3.5.pdf Паданне пра філаматаў]</ref>
| Публікацыя = 1819
| Публікацыя = 1819
| Асобнае выданьне = 1866
| Асобнае выданьне = 1866
Радок 17: Радок 17:
| ВікіКрыніца-тэкст = :pl:s:Żywila
| ВікіКрыніца-тэкст = :pl:s:Żywila
}}
}}
'''«Жывіля»''' ({{мова-pl|Żywila}}) — адзін зь першых твораў [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], расказ у стылі [[клясыцызм]]у, напісаны ў 1818 годзе{{Заўвага|Зьмест расказу быў натхнёны цікаўнасьцю Адама Міцкевіча ў гэты час да літоўскай гісторыі й міталёгіі, а таксама асабістай трагедыяй, зьвязанай з няшчасным каханьнем яго й [[Марыля Верашчака|Марылі Верашчакі]] з прычыны яго беднасьці, што стала правобразам няшчаснага каханьня Жывілі й Порая ў творы.}} і ўпершыню быў агучаны на пасяджэньні [[таварыства філяматаў|філяматаў]] 1 студзеня 1819 году<ref>[https://elib.grsu.by/katalog/45273pdf.pdf?d=true В. В. Швед. Падзеі i постаці гродзенскай даўніны, Гродна, 1995.]</ref>. Упершыню расказ выдадзены ў Віленскім Тыднёвіку ў 1819 годзе ў [[Вільня|Вільні]]. Доўгі час расказ заставаўся амаль невядомы пакуль ня быў перавыдадзены ў [[Парыж]]ы ў 1866 годзе сынам Адама Міцкевіча [[Уладзіслаў Міцкевіч|Ўладзіславам]], які напісаў да расказу прадмову, дзе апісаў працэс стварэньня расказу. Расказ ''Жывіля'' быў напісаны ў форме паданьня з характэрнай старапольскай мовай. ''Жывіля'' натхніла Міцкевіча да напісаньня ў далейшым [[Гражына (паэма)|Гражыны]] і [[Конрад Валенрод (паэма)|Конрада Валенрода]]. Ужо ў 1822 годзе расказ ''Жывіля'' быў перакладзены на [[летувіская мова|летувіскую мову]] [[Сыманас Даўкантас|Сыманасам Даўкантасам]].
'''«Жыві́ля»''' ({{мова-pl|Żywila}}) — адзін зь першых твораў [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], апавяданьне ў стылі [[клясыцызм]]у, напісаны ў 1818 годзе{{Заўвага|Зьмест апавяданьня быў натхнёны цікаўнасьцю Адама Міцкевіча ў гэты час да літоўскай гісторыі й міталёгіі, а таксама асабістай трагедыяй, зьвязанай з няшчасным каханьнем яго й [[Марыля Верашчака|Марылі Верашчакі]] з прычыны яго беднасьці, што стала правобразам няшчаснага каханьня Жывілі й Порая ў творы.}} і ўпершыню быў агучаны на пасяджэньні [[таварыства філяматаў|філяматаў]] 1 студзеня 1819 году<ref>[https://elib.grsu.by/katalog/45273pdf.pdf?d=true В. В. Швед. Падзеі i постаці гродзенскай даўніны, Гродна, 1995.]</ref>. Упершыню апавяданьне выдадзенае ў Віленскім тыднёвіку ў 1819 годзе. Доўгі час апавяданьне заставалася амаль невядомым, пакуль не было перавыдадзенае ў [[Парыж]]ы ў 1866 годзе сынам Адама Міцкевіча [[Уладзіслаў Міцкевіч|Ўладзіславам]], які напісаў да апавяданьня прадмову, дзе апісаў працэс ягонага стварэньня. Апавяданьне ''Жывіля'' напісанае ў форме паданьня з характэрнай старапольскай мовай. ''Жывіля'' натхніла Міцкевіча да напісаньня ў далейшым [[Гражына (паэма)|Гражыны]] і [[Конрад Валенрод (паэма)|Конрада Валенрода]]. Ужо ў 1822 годзе апавяданьне было перакладзенае на [[летувіская мова|летувіскую мову]] [[Сыманас Даўкантас|Сыманасам Даўкантасам]].


Расказ ''Жывіля'' ўяўляе сабой характэрную для [[клясыцызм]]у{{Заўвага|Дакладней - для [[нэаклясыцызм]]у.}} ў літаратуры й мастацтве адсылку да жанчыны-гераіні, найбольш яскрава ўвасобленай у антычнай традыцыі [[Плютарх]]ам{{Заўвага|Напрыклад у творы аб '''«Аб жаночай мужнасьці»'''}}. Падобны сюжэт быў папулярны й ў мастацтве, як, напрыклад, у карціне [[Жак-Люі Давід|Жака-Люі Давіда]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сабінянкі||fr|Les Sabines}} 1799 году. Іншыя творы нэаклясычнага мастацтва, як, напрыклад, адна з папярэдніх карцінаў [[Жак-Люі Давід|Жака-Люі Давіда]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Клятва Гарацыюсаў||fr|Le Serment des Horaces}} 1784 году ўяўлялі сабой ідэю патрыятызму й адднасьці Радзіме.
Апавяданьне ''Жывіля'' ўяўляе сабой характэрную для [[клясыцызм]]у{{Заўвага|Дакладней для [[нэаклясыцызм]]у.}} ў літаратуры й мастацтве адсылку да жанчыны-гераіні, найбольш яскрава ўвасобленай у антычнай традыцыі [[Плютарх]]ам{{Заўвага|Напрыклад, у творы аб '''«Аб жаночай мужнасьці»'''}}. Падобны сюжэт быў папулярны й ў мастацтве, як, напрыклад, у карціне [[Жак-Люі Давід|Жака-Люі Давіда]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сабінянкі||fr|Les Sabines}} 1799 году. Іншыя творы нэаклясычнага мастацтва, як, напрыклад, адна з папярэдніх карцінаў [[Жак-Люі Давід|Жака-Люі Давіда]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Клятва Гарацыюсаў||fr|Le Serment des Horaces}} 1784 году ўяўлялі сабой ідэю патрыятызму й адднасьці Радзіме.


== Зьмест ==
== Зьмест ==
Жывіля{{Заўвага|Адам Міцкевіч пазначае — ''гэта значыць Дыяна''.}} — дачка князя [[Карыят]]а, які каля 1400 г. валодаў [[Наваградак|Наваградкам]], [[Слонім]]ам і [[Ліда]]й. Жывіля — выключна прыгожая й прывабная дзяўчына, якая, да ўсеагульнага зьдзіўленьня, пазьбягае мужчын і, падаецца, ня мае замеру зь кімсьці пашлюбіцца. Бацька бязьмежна любіць дачку, шануе Жывілю «як маці любімую» і народ. Жывіля адмаўляе ўсім сватам і ня хоча пашлюбіцца з высакародным мужам. Карыят ненадоўга пакідае свае ўладаньні, застаўляючы замест сябе Порая, якога вельмі цэніць за ваярскія здольнасьці. Порай — найлепшы ваяр Карыята, [[ліцьвіны|ліцьвінскі]] «муж з рыцарскім сэрцам». Менавіта ваяр Порай зьяўляецца прычынай, па якой княгіня Жывіля адмаўляе высокародным кавалерам. Княгіна ўжо даўно бязьмежна закаханая ў Порая й таемна зь ім сустракаецца. У час адсутнасьці Карыята Пораю й Жывіле прасьцей сустракацца, яны мілуюцца й суцяшаюць адзін аднаго ў сваім няшчасным каханьні. Карыят вяртаецца і бачыць, што з Жывіля перамянілася: яна бледная й доўга лье слёзы. Карыят заўважае, што трымценьне Жывілі перад бацькам, страхі юнай княжны й здагадваецца ў чым справа. Карыят здагадаўся аб таемным каханьні дачкі. Узрушаны князь кажа Жывілі, што памілуе яе, калі яна назаве імя свайго каханка, але Жывіля не сказала ані слова — толькі плакала. Тады раззлаваны князь аб’яўляе па ўсім месьце ўзнагароду таму, хто данясе, хто зьяўляецца каханкам Жывілі. Але ў народзе Жывілю любілі, ды ніхто й ня ведаў ад таемным каханьні Порая й Жывілі, таму ніхто не адгукнуўся на аб’яву князя. Засмучаны Карыят кідае Жывілю ў вязьніцу, дзе ў хуткім часе яе пакараюць сьмерцю за распусту й бязбожнасьць.
Жывіля{{Заўвага|Адам Міцкевіч пазначае — ''гэта значыць Дыяна''.}} — дачка князя [[Карыят]]а, які каля 1400 г. валодаў [[Наваградак|Наваградкам]], [[Слонім]]ам і [[Ліда]]й. Жывіля — выключна прыгожая й прывабная дзяўчына, якая, да ўсеагульнага зьдзіўленьня, пазьбягае мужчын і, падаецца, ня мае замеру зь кімсьці пашлюбіцца. Бацька бязьмежна любіць дачку, шануе Жывілю «як маці любімую» і народ. Жывіля адмаўляе ўсім сватам і ня хоча пашлюбіцца з высакародным мужам. Карыят ненадоўга пакідае свае ўладаньні, пакідаючы замест сябе Порая, якога вельмі цэніць за ваярскія здольнасьці. Порай — найлепшы ваяр Карыята, [[ліцьвіны|ліцьвінскі]] «муж з рыцарскім сэрцам». Менавіта ваяр Порай зьяўляецца прычынай, па якой княгіня Жывіля адмаўляе шляхетным кавалерам. Княгіня ўжо даўно бязьмежна закаханая ў Порая й таемна зь ім сустракаецца. У час адсутнасьці Карыята Пораю й Жывіле прасьцей сустракацца, яны мілуюцца й суцяшаюць адзін аднаго ў сваім няшчасным каханьні. Карыят вяртаецца і бачыць, што Жывіля перамянілася: яна бледная й доўга лье слёзы. Карыят заўважае трымценьне Жывілі перад бацькам, страхі юнай княжны і здагадваецца, у чым справа. Карыят здагадаўся аб таемным каханьні дачкі. Узрушаны князь кажа Жывілі, што памілуе яе, калі яна назаве імя свайго каханка, але Жывіля не сказала ані слова — толькі плакала. Тады раззлаваны князь аб’яўляе па ўсім месьце ўзнагароду таму, хто данясе, хто зьяўляецца каханкам Жывілі. Але ў народзе Жывілю любілі, ды ніхто й ня ведаў ад таемным каханьні Порая й Жывілі, таму ніхто не адгукнуўся на аб’яву князя. Засмучаны Карыят кідае Жывілю ў вязьніцу, дзе ў хуткім часе яе пакараюць сьмерцю за распусту й бязбожнасьць.


Блізіцца сьвята [[Пярун]]а, на наступны дзень пасьля якога Жывілю пакараюць сьмерцю. А тым часам да валоданьняў Карыята падыходзіць магутнае [[русіны|рускае]] войска князя Івана, якое агнём і мячом зьнішчае землі княства Карыята. Порай разам з жменькай пераапранутых ваяроў выпраўляецца, каб патрапіць у лягер ворага й шкоду ўчыніць. Але аточаны воорагамі Порай быў вымушаны біцца й ў бітве праяўляе нечалавечую мужнасьць і амаль разбівае рускае войска. Пасьля бітвы ён вяртаецца ў Наваградак, як герой. Яго сустракае Карыят і называе сваім абаронцам. Неімаверную пашану атрымлівае Порай, але просіць у Карыята толькі адну рэч. Порай кажа, што, калі Богі дазволілі яму атрымаць такую вялікую перамогу, то ён папросіць за гэта шчодрую ўзнагароду. Порай просіць у Карыята не караць сьмерцю Жывілю й аддаць яе замуж за Порая. Зьдзіўлены Карыят не разумее і перапытвае Порая навошта яму тая распусьніца, якая страціла сваю цнатлівасьць і гонар. Карыят кажа, што ніколі літоўскія князі не выдавалі сваіх дачок за падданых і, што кепска тым, хто грэбуе крывёй. Карыят дадае, што ня хоча верыць, што менавіта Порай давядзе яе да такой ганьбы. Але падсумоўвае, што падумае, што можна зрабіць. Карыят і Порай разыходзяцца нібы мірна, але кожны са злобай у душы. Раз’юшаны Порай незадаволены няўдзячнасьцю гаспадара й задумвае помству. А Карыят у свайгу чаргу думае, што нізкародны Порай хоча дзякуючы падтрымцы народа й шлюбу з дачкой князя, авалодаць ягонным княствам. Але пакараць сьмерцю Порая ён ня можа, бо ня ўсе рускія войскі разьбіты, а над ягонным княствам вісіць пагроза.
Блізіцца сьвята [[Пярун]]а, на наступны дзень пасьля якога Жывілю пакараюць сьмерцю. А тым часам да валоданьняў Карыята падыходзіць магутнае [[русіны|рускае]] войска князя Івана, якое агнём і мячом зьнішчае землі княства Карыята. Порай разам з жменькай пераапранутых ваяроў выпраўляецца, каб патрапіць у лягер ворага й шкоду ўчыніць. Але аточаны воорагамі Порай быў вымушаны біцца й ў бітве праяўляе нечалавечую мужнасьць і амаль разбівае рускае войска. Пасьля бітвы ён вяртаецца ў Наваградак, як герой. Яго сустракае Карыят і называе сваім абаронцам. Неімаверную пашану атрымлівае Порай, але просіць у Карыята толькі адну рэч. Порай кажа, што, калі Богі дазволілі яму атрымаць такую вялікую перамогу, то ён папросіць за гэта шчодрую ўзнагароду. Порай просіць у Карыята не караць сьмерцю Жывілю й аддаць яе замуж за Порая. Зьдзіўлены Карыят не разумее і перапытвае Порая навошта яму тая распусьніца, якая страціла сваю цнатлівасьць і гонар. Карыят кажа, што ніколі літоўскія князі не выдавалі сваіх дачок за падданых і, што кепска тым, хто грэбуе крывёй. Карыят дадае, што ня хоча верыць, што менавіта Порай давядзе яе да такой ганьбы. Але падсумоўвае, што падумае, што можна зрабіць. Карыят і Порай разыходзяцца нібы мірна, але кожны са злобай у душы. Раз’юшаны Порай незадаволены няўдзячнасьцю гаспадара й задумвае помству. А Карыят у свайгу чаргу думае, што нізкародны Порай хоча дзякуючы падтрымцы народа й шлюбу з дачкой князя, авалодаць ягонным княствам. Але пакараць сьмерцю Порая ён ня можа, бо ня ўсе рускія войскі разьбіты, а над ягонным княствам вісіць пагроза.
Радок 40: Радок 40:


{{Адам Міцкевіч}}
{{Адам Міцкевіч}}
{{Парады артыкулу|артаграфія}}

[[Катэгорыя:Творчасьць Адама Міцкевіча]]
[[Катэгорыя:Творчасьць Адама Міцкевіча]]
[[Катэгорыя:Творы 1819 году]]
[[Катэгорыя:Творы 1819 году]]

Вэрсія ад 11:09, 13 траўня 2024

Жывіля
Żywila. Powiastka z dziejów litewskich
Вокладка выданьня 1866 году
Жанр: проза
Аўтар: Адам Міцкевіч
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1817—1819[1]
Публікацыя: 1819
Асобнае выданьне: 1866
Выдавецтва: Tygodnik Wileński (№ 123, 28.02.1819), Librairie du Luxembourg (1866)
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Жыві́ля» (па-польску: Żywila) — адзін зь першых твораў Адама Міцкевіча, апавяданьне ў стылі клясыцызму, напісаны ў 1818 годзе[a] і ўпершыню быў агучаны на пасяджэньні філяматаў 1 студзеня 1819 году[2]. Упершыню апавяданьне выдадзенае ў Віленскім тыднёвіку ў 1819 годзе. Доўгі час апавяданьне заставалася амаль невядомым, пакуль не было перавыдадзенае ў Парыжы ў 1866 годзе сынам Адама Міцкевіча Ўладзіславам, які напісаў да апавяданьня прадмову, дзе апісаў працэс ягонага стварэньня. Апавяданьне Жывіля напісанае ў форме паданьня з характэрнай старапольскай мовай. Жывіля натхніла Міцкевіча да напісаньня ў далейшым Гражыны і Конрада Валенрода. Ужо ў 1822 годзе апавяданьне было перакладзенае на летувіскую мову Сыманасам Даўкантасам.

Апавяданьне Жывіля ўяўляе сабой характэрную для клясыцызму[b] ў літаратуры й мастацтве адсылку да жанчыны-гераіні, найбольш яскрава ўвасобленай у антычнай традыцыі Плютархам[c]. Падобны сюжэт быў папулярны й ў мастацтве, як, напрыклад, у карціне Жака-Люі Давіда Сабінянкі(fr) 1799 году. Іншыя творы нэаклясычнага мастацтва, як, напрыклад, адна з папярэдніх карцінаў Жака-Люі Давіда Клятва Гарацыюсаў(fr) 1784 году ўяўлялі сабой ідэю патрыятызму й адднасьці Радзіме.

Зьмест

Жывіля[d] — дачка князя Карыята, які каля 1400 г. валодаў Наваградкам, Слонімам і Лідай. Жывіля — выключна прыгожая й прывабная дзяўчына, якая, да ўсеагульнага зьдзіўленьня, пазьбягае мужчын і, падаецца, ня мае замеру зь кімсьці пашлюбіцца. Бацька бязьмежна любіць дачку, шануе Жывілю «як маці любімую» і народ. Жывіля адмаўляе ўсім сватам і ня хоча пашлюбіцца з высакародным мужам. Карыят ненадоўга пакідае свае ўладаньні, пакідаючы замест сябе Порая, якога вельмі цэніць за ваярскія здольнасьці. Порай — найлепшы ваяр Карыята, ліцьвінскі «муж з рыцарскім сэрцам». Менавіта ваяр Порай зьяўляецца прычынай, па якой княгіня Жывіля адмаўляе шляхетным кавалерам. Княгіня ўжо даўно бязьмежна закаханая ў Порая й таемна зь ім сустракаецца. У час адсутнасьці Карыята Пораю й Жывіле прасьцей сустракацца, яны мілуюцца й суцяшаюць адзін аднаго ў сваім няшчасным каханьні. Карыят вяртаецца і бачыць, што Жывіля перамянілася: яна бледная й доўга лье слёзы. Карыят заўважае трымценьне Жывілі перад бацькам, страхі юнай княжны і здагадваецца, у чым справа. Карыят здагадаўся аб таемным каханьні дачкі. Узрушаны князь кажа Жывілі, што памілуе яе, калі яна назаве імя свайго каханка, але Жывіля не сказала ані слова — толькі плакала. Тады раззлаваны князь аб’яўляе па ўсім месьце ўзнагароду таму, хто данясе, хто зьяўляецца каханкам Жывілі. Але ў народзе Жывілю любілі, ды ніхто й ня ведаў ад таемным каханьні Порая й Жывілі, таму ніхто не адгукнуўся на аб’яву князя. Засмучаны Карыят кідае Жывілю ў вязьніцу, дзе ў хуткім часе яе пакараюць сьмерцю за распусту й бязбожнасьць.

Блізіцца сьвята Пяруна, на наступны дзень пасьля якога Жывілю пакараюць сьмерцю. А тым часам да валоданьняў Карыята падыходзіць магутнае рускае войска князя Івана, якое агнём і мячом зьнішчае землі княства Карыята. Порай разам з жменькай пераапранутых ваяроў выпраўляецца, каб патрапіць у лягер ворага й шкоду ўчыніць. Але аточаны воорагамі Порай быў вымушаны біцца й ў бітве праяўляе нечалавечую мужнасьць і амаль разбівае рускае войска. Пасьля бітвы ён вяртаецца ў Наваградак, як герой. Яго сустракае Карыят і называе сваім абаронцам. Неімаверную пашану атрымлівае Порай, але просіць у Карыята толькі адну рэч. Порай кажа, што, калі Богі дазволілі яму атрымаць такую вялікую перамогу, то ён папросіць за гэта шчодрую ўзнагароду. Порай просіць у Карыята не караць сьмерцю Жывілю й аддаць яе замуж за Порая. Зьдзіўлены Карыят не разумее і перапытвае Порая навошта яму тая распусьніца, якая страціла сваю цнатлівасьць і гонар. Карыят кажа, што ніколі літоўскія князі не выдавалі сваіх дачок за падданых і, што кепска тым, хто грэбуе крывёй. Карыят дадае, што ня хоча верыць, што менавіта Порай давядзе яе да такой ганьбы. Але падсумоўвае, што падумае, што можна зрабіць. Карыят і Порай разыходзяцца нібы мірна, але кожны са злобай у душы. Раз’юшаны Порай незадаволены няўдзячнасьцю гаспадара й задумвае помству. А Карыят у свайгу чаргу думае, што нізкародны Порай хоча дзякуючы падтрымцы народа й шлюбу з дачкой князя, авалодаць ягонным княствам. Але пакараць сьмерцю Порая ён ня можа, бо ня ўсе рускія войскі разьбіты, а над ягонным княствам вісіць пагроза.

Порай разумее, што блізіцца час пакараньня Жывілі й выпраўляецца ў шлях. У лягер рускага князя Івана ўваходзіць ваяр у чорнай зброе. Гэтым ваяром апынуўся Порай. Порай прапаноўвае Івану аддаць Наваградак яму ў рукі, а ўзамен бярэ зь Івана вялікую клятву, што той ня будзе чапаць жыхароў і аддасьць князёўну ў жонкі Пораю. Іван пагаджаецца. У Наваградку[e] адбываецца сьвята Пяруна, але ў места ўрываюцца русінскія ваяры. Порай урываецца ў вязьніцу й выцягвае аддуль на сьвятло ледзь жывую Жывілю. Жывіля абуджаецца й бачыць каханага, які ёй тлумачыць, што ёй няма чаго баяцца, бо гэта русінскія ваяры прайшлі помсціць за іх (Порая й Жывілі) крыўды. Пачуўшы гэта, Жывіля выхоплівае з боку Порая меч і з крыкам: «Здрайца — Няўжо для цябе радзіма была такой маленькай, што ты яе прадаў за трохі задавальненьня? О, чалавек без гонару, вось як ты адплаціў за маё ўстойлійвае каханьне!» — пранізвае свайго каханага. Яна ўстае й падымае жыхароў Наваградка на змаганьне. Русінскія ваяры пераможаны й Жывіля пасьля перамогі з крыкам «Ойча мой!» бяжыць да Карыята й падае ніцма перад ім. Жывіля памёрла перад сваім бацькам, а ўдзячныя жыхары пахавалі яе пад Міндоўгавай гарой, насыпалі ў яе гонар капец і пасадзілі дрэвы.

Заўвагі

  1. ^ Зьмест апавяданьня быў натхнёны цікаўнасьцю Адама Міцкевіча ў гэты час да літоўскай гісторыі й міталёгіі, а таксама асабістай трагедыяй, зьвязанай з няшчасным каханьнем яго й Марылі Верашчакі з прычыны яго беднасьці, што стала правобразам няшчаснага каханьня Жывілі й Порая ў творы.
  2. ^ Дакладней — для нэаклясыцызму.
  3. ^ Напрыклад, у творы аб «Аб жаночай мужнасьці»
  4. ^ Адам Міцкевіч пазначае — гэта значыць Дыяна.
  5. ^ У тэксьце места дзеяньняў не называецца прамым чынам Наваградак, але з кантэксту вынікае, што размова менавіта аб Наваградку.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі