Абмеркаваньне:Шацілавічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎2: артаграфія
→‎2: меркаваньне
Радок 15: Радок 15:
=== 2 ===
=== 2 ===
Вось яшчэ [http://knihi.com/Viktar_Muchin/Spradviecnyja_nazovy.html#chapter18 меркаваньне]: «У 1961 годзе мястэчка Шацілкі было пераназванае на Сьветлагорск. Ад сярэдзіны XVII стагодзьдзя вядомы назоў Шацілкавічы – вёскі, што належала да двара караля Рэчы Паспалітае, а ў ХVIII ён трансфармаваўся, магчыма, пад уплывам польскае мовы, а мо” й дзеля сьцяжэньня гукаў, у Шацілкі. Чаму трэба вярнуцца да назову Шацілавічы? Бо Шацілкі – тапонім не ўласьцівы для гэтых мясьцінаў, а найбольш распаўсюджаныя гэткага кшталту назовы на Віленшчыне й паўночнай Гарадзеншчыне (Васілішкі, Трокі, Меднікі, Салечнікі, Юрацішкі, Жодзішкі, Міхалішкі). У Сьветлагорску ж мясцовыя краязнаўцы імкнуцца да адраджэньня менавіта назову Шацілкавічы... БАРАНАВІЧЫ. Як і ў выпадку з Шацілавічамі, люд называе Баранавічы дзеля спрашчэньня Баранкамі, а гэтаксама з кпінаю кажа Баранкавічы, і гэта “шчэ раз пацьвярджае патрэбу адраджэньня назову Шацілавічы, а не Шацілкі». Толькі пасьля гэтага так і хочацца спытаць, дык Шацілкавічы ці Шацілавічы? Але хутчэй за ўсё аўтар і сам заблытаўся і мае на ўвазе менавіта назву Шацілавічы. Я сам з Гомельшчыны і сапраўды для гэтай мясцовасьці характэрныя назвы з канчаткам «-вічы». І аўтар мае рацыю, бо скарочаныя назвы ўжываюць менавіта для спрашчэньня і хуткасьці гаворак, а таксама ў зьняважлівай форме. Таму асабіста я за назву [[Шацілавічы]] і [[Шацілавіцкі раён]]. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 14:20, 27 верасьня 2018 (MSK)
Вось яшчэ [http://knihi.com/Viktar_Muchin/Spradviecnyja_nazovy.html#chapter18 меркаваньне]: «У 1961 годзе мястэчка Шацілкі было пераназванае на Сьветлагорск. Ад сярэдзіны XVII стагодзьдзя вядомы назоў Шацілкавічы – вёскі, што належала да двара караля Рэчы Паспалітае, а ў ХVIII ён трансфармаваўся, магчыма, пад уплывам польскае мовы, а мо” й дзеля сьцяжэньня гукаў, у Шацілкі. Чаму трэба вярнуцца да назову Шацілавічы? Бо Шацілкі – тапонім не ўласьцівы для гэтых мясьцінаў, а найбольш распаўсюджаныя гэткага кшталту назовы на Віленшчыне й паўночнай Гарадзеншчыне (Васілішкі, Трокі, Меднікі, Салечнікі, Юрацішкі, Жодзішкі, Міхалішкі). У Сьветлагорску ж мясцовыя краязнаўцы імкнуцца да адраджэньня менавіта назову Шацілкавічы... БАРАНАВІЧЫ. Як і ў выпадку з Шацілавічамі, люд называе Баранавічы дзеля спрашчэньня Баранкамі, а гэтаксама з кпінаю кажа Баранкавічы, і гэта “шчэ раз пацьвярджае патрэбу адраджэньня назову Шацілавічы, а не Шацілкі». Толькі пасьля гэтага так і хочацца спытаць, дык Шацілкавічы ці Шацілавічы? Але хутчэй за ўсё аўтар і сам заблытаўся і мае на ўвазе менавіта назву Шацілавічы. Я сам з Гомельшчыны і сапраўды для гэтай мясцовасьці характэрныя назвы з канчаткам «-вічы». І аўтар мае рацыю, бо скарочаныя назвы ўжываюць менавіта для спрашчэньня і хуткасьці гаворак, а таксама ў зьняважлівай форме. Таму асабіста я за назву [[Шацілавічы]] і [[Шацілавіцкі раён]]. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 14:20, 27 верасьня 2018 (MSK)
: Асабіста мне не прынцыпова, якую назву вяртаць: ''Шацілавічы'' — цудоўны прыклад адметнай беларускай назвы на -ічы, ''Шацілкі'' — адзнака беларускасьці тапонімаў паўночна-заходняй часткі краіны, якія пэўныя асобы называюць летувіскімі. Увогуле, [https://arche.by/authors/1455 Віктар Мухін (Корбут) - беларускі пісьменнік, літаратурны крытык], але не мовазнаўца. Таму пры ўсёй слушнасьці ўзьнятай тэмы трэба асьцярожна ставіцца да гэтага тэкста. Пагатоў напісаньне «Птыч» абгрунтоўваецца даволі нязграбна: у балтызмах як раз ня можа быць цьвёрдых д/т, пра што сьведчыць напісаньне Гедзімін. Яшчэ ў артыкуле ёсьць назва Мсьціслаў, якая як вядома, не зусім адпавядае мясцоваму вымаўленьня; Калінкавічы замест мясцовага Каленкавічы; варыятыўныя Ашмяна, Пружана, Ружана, абгрунтаваньне вынятковай слушнасьці якіх я больш нідзе не сустракаў; даволі экзатычныя Нарача, Мядзела і Петрыкоў (упершыню сустракаю такія варыянты). Дарэчы, той жа ''Петрыкаў'' натуральным чынам утварыўся ад ''Петрыкавічы'', таму Шацілкавічы (Шацілавічы) —> Шацілкі не адзіны выпадак скарачэньня ў тых мясьцінах. Вось дарэчы, што піша пан Вячорка пра такую трансфармацыю: [https://www.svaboda.org/a/27804807.html Спрашчэньне Шацілавічы — Шацілкі ўласьцівае жывой беларускай тапанімічнай практыцы. Так Баранавічы іхныя жыхары зь любоўю завуць Баранкі. Што да Шацілак — Шацілавічаў, няхай свае сымпатыі выкажуць самі шацілкаўцы або шацілаўцы (між іншым, украінскі закон прадугледжвае мясоцовыя рэфэрэндумы толькі ў крайнім выпадку, і не пра тое, ці наагул пераймяноўваць, а толькі на што менавіта пераймяноўваць)]. Вядома, можна паспрабаваць падлічыць ужываньне, бо важна, каб абраная назва была больш пазнавальнай. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 17:33, 27 верасьня 2018 (MSK)

Вэрсія ад 17:33, 27 верасьня 2018

  • Хацелася б спытацца: адкуль узялося афармленьне разьдзяляніка паміж назвай разьдзелу/параграфу/артыкулу і назвай кнігі праз адзінарны слэш ( / )? У аўтарытэтных крыніцах, якія мне трапляліся на вочы, у падобных выпадках ужываецца выключна двайны слэш ( // ). --Казімер Ляхновіч 15:11, 3 чэрвеня 2010 (UTC)
  • Датычна закамэнтаванага тэкта <!--Для перыядычных выданьняў выкарыстоўваюцца 2 знакі //, для разавых - адзін знак / --> хацелася б пацікавіцца, адкуль узялося такое правіла. Прыкладам, працаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі так ня лічаць [1]. Ды й шмат дзе яшчэ можна сустрэць афармленьне для разавых выданьняў менавіта праз //, а не /. --Казімер Ляхновіч 00:13, 8 чэрвеня 2010 (UTC)

Перанос

1

Пераношу ў Шацілкі і адпаведна атрымліваем Шацілаўскі раён. Дадатковыя крыніцы: Радыё Свабода, Radzima.org, Светлагорску - 450 гадоў. --Ліцьвін (гутаркі) 14:50, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Ці Шацілкаўскі? Пры гэтым у раёну ёсьць гістарычная назва, якая была зьмененая афіцыйна — Парыцкі раён. --Red_Winged_Duck 14:57, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, сапраўды, сустракаецца і форма Шацілкаўскі, але хутчэй за ўсё яна некарэктная. БКП-2005, 33а: «ня пішацца апошні зычны ўтваральнай асновы: ― к, калі ўтваральная аснова канчаецца на спалучэньне зычных: Весьнінк|а – весьнінскі, Вялейк|а – вялейскі, Гайнаўк|а – гайнаўскі, Дункерк – дункерскі, Kасаблянк|а – касаблянскі, Крупк|і – крупскі, Мар’іна Горк|а – мар’інагорскі, Нью-Ёрк – нью-ёрскі». ЭГБ 5 (с. 425): «Парыцкі раён... Шацілаўскі...». Парыцкі раён — гэта не гістарычная назва гэтага раёну. Гэта дзьве розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, бо перайменаваньне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі адбылося ў сувязі з тым, што зьмянілася адміністрацыйнае ўладкаваньне і падпарадкаваньне ў гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы (другі тып). Адміністрацыйны цэнтар быў перанесены з Парычы ў Шацілкі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:37, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Паводле гэтага правіла наогул будзе «Шацілк|і — шацільскі», але такой назвы няма ў крыніцах. А вось Сьветлагорскі райвыканкам з вамі ня згодны, што гэта розныя раёны і сваю гісторыю яны вядуць менавіта ад Парыцкага раёну: «Светлогорский (ранее Паричский) район был образован 17 июля 1924 года». --Red_Winged_Duck 16:08, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Яны шмат з чым нязгодныя. Вышэй я спасылку прывёў. Вядома, што ў гістарычнай частцы пра Сьветлагорскі раён можна і трэба ўзгадаць і пра Парыцкі раён і пра Парыцкую воласьць. І гэта правільна, бо ўсё гэтае было раней на гэтай тэрыторыі да стварэньня Сьветлагорскага раёну. Паглядзіце як гэтае зрабілі ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. Але пры гэтым ні ў якім разе нельга казаць, што Сьветлагорскі раён узьнік у 1639 годзе. Энцыкляпэдычны прыклад зьмяшчаецца ў ЭГБ (т. 6, кн. 1, с. 258). А вось як напісана ў кнізе «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі» (с. 73): «Светлагорскі раён. Утвораны 29.7.1961 г. у выніку перайменавання Парыцкага раёна...». Вось гэта і лягічна і энцыкляпэдычна. --Ліцьвін (гутаркі) 17:41, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
На жаль, асабіста я ня здолеў знайсьці ўжываньня прыметніка Шацілаўскі/Шацілаўская датычна менавіта Шацілак. Трапіўся толькі Шацілаўскі сельсавет на Полаччыне (цэнтар — Шацілава), і Шацілаўская досьледная станцыя ў Расеі. А вось з Шацілкаўскі/Шацілкаўская прыкладаў хапае: 1) Рассадзін С. Шацілкаўскі востраў, гістарычны папярэднік сучаснага Светлагорска // МАБ. – Мінск, 2009. – Вып. 17. – С. 254–260; 2) Маслюкоў Т. Пытанні храналогіі касцёла на ніжняй Бярэзіне (Шацілкаўскі касцёл); 3) Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны (шацілкаўскі касцёл, Шацілкаўскія могілкі, шацілкаўскія католікі); 4) зноў Шацілкаўскі касцёл на сайце Arche; 5) Запасы Паўднёва-Шацілкаўскага радовішча нафты ацэньваюцца ў $100 млн, Звязда; 6) Toe, што Беларусь квітнее i ясьнне мы ведаем з сродкаў масавае прапаганды, ад школьных настаўнікаў i з інфармацыі Шацілкаўскага райсавета... на Камунікат; 7) Шацілкаўскі завод штучна валакна (цяпер Хімвалакно); 8) Шацілкаўская судабудаўнічая верф; 8) Шацілкаўская выбарчая акруга, Гомельская вобласць; 9) Шацілкаўская сярэдняя школа; 10 Рэчыцка-Шацілкаўская структура трэцяга парадку (2, 3); 11) Шацілкаўская сьвідравіна --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:24, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Прыклады я прыводзіў вышэй, але настойваць ня буду. Значыць будзем лічыць гэты варыянт за памылку. Пераносім у Шацілкі і Шацілкаўскі раён? --Ліцьвін (гутаркі) 19:28, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Асабіста я за такі варыянт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:58, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

2

Вось яшчэ меркаваньне: «У 1961 годзе мястэчка Шацілкі было пераназванае на Сьветлагорск. Ад сярэдзіны XVII стагодзьдзя вядомы назоў Шацілкавічы – вёскі, што належала да двара караля Рэчы Паспалітае, а ў ХVIII ён трансфармаваўся, магчыма, пад уплывам польскае мовы, а мо” й дзеля сьцяжэньня гукаў, у Шацілкі. Чаму трэба вярнуцца да назову Шацілавічы? Бо Шацілкі – тапонім не ўласьцівы для гэтых мясьцінаў, а найбольш распаўсюджаныя гэткага кшталту назовы на Віленшчыне й паўночнай Гарадзеншчыне (Васілішкі, Трокі, Меднікі, Салечнікі, Юрацішкі, Жодзішкі, Міхалішкі). У Сьветлагорску ж мясцовыя краязнаўцы імкнуцца да адраджэньня менавіта назову Шацілкавічы... БАРАНАВІЧЫ. Як і ў выпадку з Шацілавічамі, люд называе Баранавічы дзеля спрашчэньня Баранкамі, а гэтаксама з кпінаю кажа Баранкавічы, і гэта “шчэ раз пацьвярджае патрэбу адраджэньня назову Шацілавічы, а не Шацілкі». Толькі пасьля гэтага так і хочацца спытаць, дык Шацілкавічы ці Шацілавічы? Але хутчэй за ўсё аўтар і сам заблытаўся і мае на ўвазе менавіта назву Шацілавічы. Я сам з Гомельшчыны і сапраўды для гэтай мясцовасьці характэрныя назвы з канчаткам «-вічы». І аўтар мае рацыю, бо скарочаныя назвы ўжываюць менавіта для спрашчэньня і хуткасьці гаворак, а таксама ў зьняважлівай форме. Таму асабіста я за назву Шацілавічы і Шацілавіцкі раён. --Ліцьвін (гутаркі) 14:20, 27 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Асабіста мне не прынцыпова, якую назву вяртаць: Шацілавічы — цудоўны прыклад адметнай беларускай назвы на -ічы, Шацілкі — адзнака беларускасьці тапонімаў паўночна-заходняй часткі краіны, якія пэўныя асобы называюць летувіскімі. Увогуле, Віктар Мухін (Корбут) - беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, але не мовазнаўца. Таму пры ўсёй слушнасьці ўзьнятай тэмы трэба асьцярожна ставіцца да гэтага тэкста. Пагатоў напісаньне «Птыч» абгрунтоўваецца даволі нязграбна: у балтызмах як раз ня можа быць цьвёрдых д/т, пра што сьведчыць напісаньне Гедзімін. Яшчэ ў артыкуле ёсьць назва Мсьціслаў, якая як вядома, не зусім адпавядае мясцоваму вымаўленьня; Калінкавічы замест мясцовага Каленкавічы; варыятыўныя Ашмяна, Пружана, Ружана, абгрунтаваньне вынятковай слушнасьці якіх я больш нідзе не сустракаў; даволі экзатычныя Нарача, Мядзела і Петрыкоў (упершыню сустракаю такія варыянты). Дарэчы, той жа Петрыкаў натуральным чынам утварыўся ад Петрыкавічы, таму Шацілкавічы (Шацілавічы) —> Шацілкі не адзіны выпадак скарачэньня ў тых мясьцінах. Вось дарэчы, што піша пан Вячорка пра такую трансфармацыю: Спрашчэньне Шацілавічы — Шацілкі ўласьцівае жывой беларускай тапанімічнай практыцы. Так Баранавічы іхныя жыхары зь любоўю завуць Баранкі. Што да Шацілак — Шацілавічаў, няхай свае сымпатыі выкажуць самі шацілкаўцы або шацілаўцы (між іншым, украінскі закон прадугледжвае мясоцовыя рэфэрэндумы толькі ў крайнім выпадку, і не пра тое, ці наагул пераймяноўваць, а толькі на што менавіта пераймяноўваць). Вядома, можна паспрабаваць падлічыць ужываньне, бо важна, каб абраная назва была больш пазнавальнай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:33, 27 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]