Сонечнае зацьменьне 20 траўня 2012 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сонечнае зацьменьне 20 траўня 2012 году

Сонечнае зацьменьне 20 траўня 2012 году — кольцападобнае сонечнае зацьменьне 128 сароса. Паласа кальцавога зацьменьня пачалася ў паўднёвым Кітаю, прайшла па Японіі, праз Ціхі акіян і скончылася на тэрыторыі ЗША. Максымальная працягласьць кольцападобнай фазы склала 5м 46с (у Ціхім акіяне).