Скачкі ў ваду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скачок у ваду з 10-мэтровай вышкі

Скачкі́ ў ваду́ — спаборніцтвы сярод мужчынаў і жанчынаў па скачках з вышкі й трампліну ў ваду.

Складаюцца з сэрыяў абавязковых і адвольных скачкоў з трампліну (вышыня 1 і 3 м) і вышкі (5, 7,5 і 10 м). Існуюць 6 афіцыйных катэгорыяў скачкоў: зь пярэдняй стойкі ўперад і назад, з задняй стойкі ўперад і назад, зь вінтамі й са стойкі на руках (толькі з вышак). Скачкі ацэньваюцца па 10-бальнай шкале.

Як від спорту ўзьніклі ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя у Нямеччыне. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1904 (мужчыны) і 1912 (жанчыны). Першы чэмпіянат Эўропы праведзены ў 1926, чэмпіянат сьвету — у 1973.

Найбольш пашыраны ў Кітаі, ЗША, Нямеччыне, Італіі, Мэксыцы, Расеі й інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Петрыкаў А. Скачкі ў ваду // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]