Сара Ўэскат-Ўільямз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сара Ўэскат-Ўільямз
Прэм’ер-міністар Сінт-Маартэну
10 кастрычніка 2010 — 19 сьнежня 2014
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Марсэль Гумбс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 8 красавіка 1956(1956-04-08) (67 гадоў)
Сэн-Мартэн
Партыя: Дэмакратычная партыя Сінт-Маартэну
Адукацыя:

Імасьць Сара Ўэскат-Ўільямз (па-ангельску: Her Excellency Sarah Wescott Williams) — лідэр Дэмакратычнай партыі Сінт-Маартэну й першая прэм’ер-міністар. Яе партыя мае толькі 2 месцы ў Радзе вострава ў выніку выбараў, але згодна з кааліцыйым пагадненьнем Дэмакратычнае партыі й Партыі аб’яднанага народу 10 кастрычніка 2010 году яна была абраная прэм’ер-міністрам[1].

З прычыны распаду кааліцыі ў красавіку 2012 году, 21 траўня быў абраны новы кабінэт міністраў Сінт-Мартэна. Сара Ўэскат-Ўільямс засталася прэм’ер-міністрам аўтаноміі і сфармавала другі кабінэт міністраў[2][3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]