Сан-Паўлу (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Паўлу
Поўная назва São Paulo Futebol Clube
Заснаваны 25 студзеня 1930
Горад Сан-Паўлу, Бразылія
Стадыён Марумбі
Умяшчальнасьць: 67 052
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
saopaulofc.net (парт.)​ (анг.)

«Сан-Паўлу» (па-партугальску: São Paulo Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клуб з гораду Сан-Паўлу. Шасьціразовы чэмпіён Бразыліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібэртадорэс. «Сан-Паўлу» зьяўляецца адным з самы пасьпяховых клюбаў у бразыльскім футболе. Клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Сан-Паўлу, а таксама ў Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі, а таксама ўвааходзіць у сьпіс пяці клюбаў, якія ніколі не выляталі з найвышэйшага дывізіёну чэмпіянату Бразыліі.

Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнэра Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штату і аднойчы ў Сэрыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібэртадорэс у 1992 і 1993 гадох, як раз прыпадаюць на гэты час. Даволі пасьпяховымі зьяўляюцца і 2000-я гады, калі клюб тройчы запар стаўся чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

«Сан-Паўлу» зьяўляецца трэці клюбам паводле колькасьці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клюбу зьяўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна зь якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам зьяўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная зьмясьціць 67 052 чалавекі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1977, 1986, 1991, 2006, 2007, 2008
2023
2024
1931, 1943, 1945, 1946, 1948, 1949, 1953, 1957, 1970, 1971,
1975, 1980, 1981, 1985, 1987, 1989, 1991, 1992, 1998, 2000,
2005, 2021
1992, 1993, 2005
1993, 1994
1994
1993
1992, 1993
2005

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 15 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Бразыліі Аб Ігар Вінісіюс 1997
3 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Наўэль Фэрарэсі 1998
4 Сьцяг Бразыліі Аб Дыега 1999
5 Сьцяг Эквадора Аб Робэрт Арбаледа 1991
6 Сьцяг Бразыліі Аб Вэлінгтан 2001
7 Сьцяг Бразыліі Нап Лукас Моўра 1992
9 Сьцяг Аргентыны Нап Хонатан Кальеры 1993
10 Сьцяг Бразыліі Нап Лусіяну 1993
11 Сьцяг Бразыліі ПА Радрыгу Нэстар 2000
13 Сьцяг Бразыліі Аб Рафіньня (капітан) 1985
14 Сьцяг Аргентыны ПА Джуліяна Галёпа 1999
15 Сьцяг Уругваю ПА Мішэль Арауха (ар. Флумінэнсі) 1996
16 Сьцяг Бразыліі ПА Луіс Густаву 1987
17 Сьцяг Бразыліі Нап Андрэ Сылва 1997
18 Сьцяг Бразыліі ПА Радрыгіньню 2004
21 Сьцяг Парагваю ПА Даміян Бабадыльля 2001
23 Сьцяг Бразыліі Бр Рафаэл 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Бразыліі ПА Алісан 1993
27 Сьцяг Бразыліі Нап Вэлінгтан Рату 1992
28 Сьцяг Аргентыны Аб Алян Франка 1996
29 Сьцяг Бразыліі ПА Паблу Мая 2002
30 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Марэйра 2004
31 Сьцяг Бразыліі Нап Жуан Сантус 2002
33 Сьцяг Бразыліі Нап Эрык 1997
35 Сьцяг Бразыліі Аб Жузэ Сабіну 1996
36 Сьцяг Бразыліі Аб Патрык Ланза 2003
39 Сьцяг Бразыліі Нап Віліям Гомэс 2006
43 Сьцяг Бразыліі ПА Нікан 1992
44 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўс Бэлем 2003
46 Сьцяг Бразыліі ПА Фэліпэ Нэгруччы 2004
47 Сьцяг Бразыліі Нап Алдэмір Фэрэйра 1997
50 Сьцяг Бразыліі Бр Янг Мараэс 2002
55 Сьцяг Калюмбіі ПА Хамэс Радрыгес 1991
93 Сьцяг Бразыліі Бр Жандрэй 1993

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]