Рэфэрэндум па палітычных рэформах у Славаччыне быў праведзены 18 верасьня 2010 году пасьля ўхваленьня пэтыцыяў клясычнай лібэральнай партыі Свабода і салідарнасьць[1], трэцяй па велічыні партыі ў Парлямэнце Славаччыны. З 401 126 сабраных подпісаў сапраўднымі было знойдзена 386 000.
Рэфэрэндум ня здолеў прайсьці мінімальны парог прысутнасьці насельніцтва — які паводле Канстытуцыі Славаччыны складае 50% ад колькасьці электарата — набраўшы толькі 22,8%. Пераважная большасьць прымалых удзел у рэфэрэндуме галасавала на карысьць усіх шасьці прапановаў, падтрымаўшы прыкладна 70% — 90% ад кожнай прапановы рэфэрэндума[2].
У хадзе рэфэрэндуму грамадзянам было зададзена шэсьць пытаньняў, якія былі высунутыя партыяй Свабода і салідарнасьць яшчэ ў 2009 г. падчас іх падрыхтоўкі да «Рэфэрэндуму 2009»[3]:
адмяніць тэлевізійную ліцэнзію
абмежаваць дэпутацкую недатыкальнасьць
панізіць колькасьць чальцоў парлямэнту з 150 да 100 да 2014 году
усталяваць максымальны кошт лімузынаў, якія выкарыстоўваюцца ўрадоўцамі, у €40 000
увесьці электроннае галасаваньне праз Інтэрнэт
зьмяніць Кодэкс прэсы, прыбраўшы аўтаматычнае права палітыкаў на адказ.
Апошнія чатыры патрабаваньні ўжо былі ўключаныя ў новае пагадненьне ўрадавай кааліцыі, якое было сфармавана пасьля парлямэнцкіх выбараў 2010 году і ўключала ў сябе партыю СіС[4].