Рыкарду Кошта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыкарду Кошта
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 траўня 1981(1981-05-16)[1][2][3] (42 гады)
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2007
2007—2010
2010
2010—2014
2014—2015
2015—2016
2016
2016—2017
2017—2019
2019—2020
Порту
Вольфсбург
Ліль
Валенсія
Аль-Сайлія
ПАОК
Гранада
Люцэрн
Тандэла
Баавішта
73 (3)
42 (6)
10 (1)
87 (7)
14 (1)
26 (0)
14 (1)
33 (1)
59 (3)
31 (1)
Зборныя
2005—2014 Партугалія 22 (1)

Рыкарду Мігел Марэйра да Кошта (па-партугальску: Ricardo Miguel Moreira da Costa; нарадзіўся 16 траўня 1981 году, Віла-Нова-дзі-Гая, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. На сёньня працуе ў структуры клюбу «Бэленэнсіш».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы матч за «Порту» згуляў супраць «Баавішты». Кар’ера ў «Порту» была станоўчай, Рыкарду перамог у Кубку УЭФА й Лізе чэмпіёнаў, і міжкантынэнтальным кубку.

Улетку 2007 году перайшоў з «Порту» ў «Вольфсбург» за 4 млн эўра. Першы раз на поле за «Вольфсбург» выйшаў 5 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць клюбу «Вюрцбургер». Той матч скончыўся зь лікам 4:0 на карысьць каманды Рыкарду. Сам Рыкарду правёў на полі толькі першы тайм.

У Бундэсьлізе дэбютаваў 11 лістапада 2007 году ў матчы супраць левэркузэнскага «Баеру», дзе «Вольфсбург» атрымаў паразу зь лікам 1:2. 29 студзеня 2010 году Кошта перайшоў ў францускі «Ліль»[4].

17 траўня 2010 году было абвешчана аб пераходзе футбаліста, у якасьці вольнага агента, у гішпанскі клюб «Валенсія». Коста пакінуў «Валенсію» па ўзаемнай згодзе 21 ліпеня 2014 году, аднак ягоны кантракт мінаў толькі ў чэрвені 2015 году[5]. Праз тыдзень ён падпісаў кантракт з катарскім клюбам «Аль-Сайлія», аднак у клюбе не затрымаўся і ўжо напачатку 2015 году далучыўся да грэцкага клюбу ПАОК.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За нацыянальную зборную Партугаліі выступаў у 2005—2014 гадах.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»:

«Вольфсбург»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Ricardo Costa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в RICARDO COSTA miguel moreira // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Ricardo Miguel Moreira da Costa // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Кошта перешёл из «Вольфсбурга» в «Лилль». championat.ru
  5. ^ Primera Division: Ricardo Costa leaves Valencia by mutual consent. Sky Sports

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]