Рух Хожаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рух Хожаў
Поўная назва Ruch Chorzów
Заснаваны 1920
Горад Хожаў, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 10 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 Першая ліга, 2 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ruchchorzow.com.pl (пол.)

«Рух» (па-польску: Ruch) — польскі футбольны клюб з гораду Хожава. Заснаваны ў 1920 годзе. 14-разовы чэмпіён Польшчы, трохразовы ўладальнік Кубка Польшчы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 красавіка 1920 году польскія жыхары тагачаснай нямецкай Верхняй Сылезіі ў Гайдуках, які на той момант яшчэ быў асобным месцам і не ўваходзіў у склад Хожува, быў створаны клюб, які атрымаў назву «Рух». Пасьля далучэньня рэгіёну да Польшчы, нямецкія клюбы пачалі аб’ядноўваць з польскімі. У выніку 7 студзеня 1923 году існы нямецкі клюб ББК (ням. Bismarckhütter Ballspiel Club) быў аб’яднаны з «Рухам». У той час Гайдукі зьмянілі назву на Вялікія Гайдукі. З 1933 году «Рух» чатыры гады запар здабываў перамогу ў чэмпіянаце Польшчы.

У 1939 годзе, пасьля захопу тэрыторыі Польшчы гітлераўцамі і далучэньня яе да Нямеччыны, нямецкія ўлады ліквідавалі ўсе польскія арганізацыі і клюбы. Дзейнасьць былога нямецкага клюбу ББК была адноўленая, а ў лістападзе 1939 годзе клюб атрымаў назву «Бісмаркгютэр-99», бо нямецкі клюб вёў свой адлік з 1899 году.

Па Другой сусьветнай вайне на пачатку 1945 году польскі клюб аднавіў сваю дзейнасьць. Першапачаткова ён меўся менавацца «Рухам», але ў 1949 годзе яго пераназвалі на пастанову польскіх уладаў «Хэмікам». Потым каманда атрымала назоў «Унія». Менавіта з гэтым імём дружына здабыла свой першы Кубак Польшчы ў 1951 годзе. У тым жа годзе хожаўцы сталі чэмпіёнамі краіны, абараняючы тытул яшчэ двойчы запар. Толькі празь некалькі гадоў клюб аднавіў гістарычную назву «Рух», пэўны час называючыся «Унія-Рух». У 1960-х гадах «Рух» двойчы быў чэмпіёнам краіны, а таксама дэбютаваў у эўрапейскіх турнірах, але ўжо ў 1970-х гадах. Здабыўшы перамогу над турэцкім «Фэнэрбахчэ» ў першым раўндзе Кубка УЭФА 1972—1973 гадоў, каманды двойчы саступіла дрэздэнскаму «Дынама». Праз год польскі клюб пракрочыў праз усе першыя раўнды і быў выбіты нідэрляндзкім «Фэеноордам» толькі ў 1/4 фіналу. У 1980-я гады пачаўся заняпад, які цягнуўся і наступныя дзесяцігодзьдзі.

27 сьнежня 2004 году была была створаная спартовае акцыянэрнае таварыства, які атрымаў кіраваньнем над «Рухам». У 2017 годзе клюб усё яшчэ меў фінансавыя цяжкасьці, выкліканыя дзеяньнямі папярэдняга кіраваньня. З каманды пачалі адымаць пункты ў турнірнай табліцы, а сам клюб мусіў прайсьці працэс рэструктурызацыі запазычанасьці. Аднак цяжкасьці вымусілі клюб трапіў у чацьверты польскі футбольны дывізіён увесну 2018 году. З гэтага моманту пачаўся паступовы ўздым каманды, дзякуючы чаму ўжо ў сэзоне 2023—2024 гадоў хожаўскі клюб зноў спаборнічаў у Экстраклясе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]