Русіны (этнічная група)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Русіны (па-русінску: Русины, па-ўкраінску: русини, па-славацку: Rusíni, па-польску: Rusini, па-сэрбску: Русини, Rusini, таксама руснакі) — група ўсходніх славян, якая пражывае ў асноўным у заходняй частцы Закарпацкай вобласьці Ўкраіны й на паўночным усходзе Славаччыны, таксама жывуць у сэрбскім рэгіёне Ваяводзіна. У Польшчы, Славаччыне, Чэхіі, Сэрбіі й Харватыі русіны прызнаныя этнічнай меншасьцю, а ва Ўкраіне працягваюць разглядаць так да гэтага часу. Паводле перапісу насельніцтва Славаччыны ў 2011 годзе там налічвалася 33 тысячы русінаў[1].

Многія русінскія арганізацыі і палова русінаў лічаць сябе асобным народам, але другая палова лічыць сябе ўкраінцамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ян Максімюк. Ёсьць такі народ — русіны — Радыё Свабода 22.01.2013