Рубімава пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрыторыя Рубімавага пакаленьня паказана жоўтым колерам на паўднёвым усходзе гэтае мапы іншых пакаленьняў. Тэкст напісаны па-нямецку.

Рубімава пакаленьне — паходзіла, паводле Бібліі, ад Рубіма, першага сына патрыярха Якава. Як старэйшы сярод сваіх братоў, ён мог спадзявацца на асаблівае бласлаўленьне бацькі. Аднак за тое, што ён апаганіў ложа свайго бацькі распуснай сувязьзю з наложніцай апошняга, патрыярх пазбавіў яго права першародзтва. Пры падзеле Палестыны пакаленьне Рубіма атрымала ў сваё валоданьне пладародныя землі за ракой Ярдан.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:... С. 166.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.165. ISBN 5-343-00151-3.