Робэрт Герсуні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Герсуні

Робэрт Герсуні (па-нямецку: Robert Gersuny; 15 студзеня 1844 — 31 кастрычніка 1924) — аўстрыйскі хірург.

Вынаходнік шэрагу хірургічных і гінэкалягічных апэрацыйных мэтадаў, якія шырока практыкуюцца і ў сучаснай мэдыцыне. Да апошніх адносіцца, між іншым, павелічэньне памераў жаночых грудзей, упершыню зьдзейсьненае Герсуні ў 1890 годзе.