Пыл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пыл

Пыл — дробныя цьвёрдыя целы арганічнага або мінэральнага паходжаньня. Звычайна пыл пад дзеяньнем вільготнасьці ператвараецца ў бруд.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікая частка пылу ў кватэры — гэта адпаўшыя часьцінкі скуры. Пыл — гэта часьцінкі сярэдняга дыямэтру 0,005 мм і максымальнага — 0,1 мм. Найбуйнейшыя часьціцы перакладаюць матэрыял у разрад пяску, які мае памеры ад 0,1 да 1 мм.