Прыгарадны цягнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пры́гарадны цягні́к — чыгуначны састаў, які выконвае прыгарадныя перавозкі па чыгунцы. Зазвычай прыгарадны цягнік спыняецца на ўсіх прыпынках па маршруце, дзе маюцца пасажырскія плятформы. Працягласьць маршруту прыгараднага цягніка звычайна ня большая за 150 км. Дзякуючы ўзгадненьням прыгарадныя цягнікі выконваюць ролю «сеткастваральнага» транспарту, які дазваляе з гарантаванымі перасадкамі праехаць з пункту А ў пункт Б.