Почап

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Почап
лац. Počap
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Почапу
Першыя згадкі: 1447
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Почапскі
Плошча:
  • 20 км²
Насельніцтва: 17 114 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48345
Паштовы індэкс: 243400
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 33°27′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 33.45° у. д. / 52.93333; 33.45Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 33°27′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 33.45° у. д. / 52.93333; 33.45
Почап на мапе Расеі
Почап
Почап
Почап
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Почап — места ў Расеі, на рацэ Судасьці. Адміністрацыйны цэнтар Почапскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 16 748 чалавекі. Знаходзіцца за 84 км на паўднёвы захад ад Бранску, чыгуначная станцыя на лініі Бранск — Унеча.

Почап — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Почап (Potzap, праз «а»), з мапы 1539 г.
Почап (Poczap, праз «а»), з мапы 1554 г.
Фрагмэнт мапы 1565 году, на якім Почап значыцца як Poczapбеларускім напісаньні — праз «а»)

Першы пісьмовы ўпамін пра Почап як места ў складзе Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1447 годам. У 1503 годзе места захапіла Маскоўская дзяржава.

У пачатку XVII ст. Почап вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у Старадубскім павет Смаленскага ваяводзтва. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Почап захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Разумоўскіх, да 1918 г.

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Почап апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVIIIXIX стагодзьдзях места знаходзілася ў валоданьні Меншыкава, Разумоўскага, Клейнміхэля.

У 1781 годзе статус Почапу панізілі да мястэчка ў складзе Мглінскага павету Ноўгарад-Северскага намесьніцтва.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Почап абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Мглінскі павет («падраён») Гомельскага раёну[1]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, у Чарнігаўскую губэрню, з 1944 году ў Бранскай вобласьці.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 5285 чал.[2]; 1897 год — 8,3 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1920 год — 11,8 тыс. чал.; 1926 год — 13,3 тыс. чал.; 1939 год — 15,6 тыс. чал.; 1950 год — 12,3 тыс. чал.; 1960 год — 15,8 тыс. чал.; 1970 год — 16,0 тыс. чал.; 1979 год — 16,3 тыс. чал.; 1989 год — 17,1 тыс. чал.; 1999 год — 18,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 17 064 чал.; 2009 год — 17 114 чал.; 2016 год — 16 748 чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кансэрвавы, масларобны заводы, завод апрацоўкі пянькі, крухмалапатачнае прадпрыемства, мясаптушкакамбінат. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палац Разумоўскіх (XVIII ст.; захаваўся часткова)
  • Парк «Верхні сад»
  • Сядзіба Лапоткаў (XIX ст.)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1891)
  • Царква саборная Ўваскрасеньня Хрыстова (1765—1771)
  • Царква Сьвятога Антонія (1798—1801)
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (1810—1823)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 354.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]