Плошча Зоркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плошча з Трыюмфальнай аркай у цэнтры

Плошча Зоркі (таксама ўжывальная назва Плошча Этуаль) (па-француску: place de l’Étoile) — плошча ў заходняй частцы VIII акругі Парыжу. З 1970 году, пасьля сьмерці Шарля дэ Голя афіцыйна пераназвана ў плошчу Шарля дэ Голя (па-француску: Place Charles-de-Gaulle).

Зьяўленьне гэтай плошчы не ўваходзіла ў горадабудаўнічыя пляны. Пабудова палаца і саду Цюільры запатрабавала, каб каралеўская рэзыдэнцыя мела годнае апраўленьне. Па загаду Людовіка VIII, сярод досыць забалочаных месцаў мытнай заставы Этуаль, працягнулі тры алеі зь вязамі. Затым вядомым у Парыжы ляндшафтным архітэктарам Андрэ Ленотрам да самага пагорку Шаё быў пракладзены праспэкт (цяпер Элізэйскія палі), які завяршала круглая «плошча» ад якой разыходзіліся пяць дарог, дзякуючы чаму яна і атрымала назву Зоркі. І ўсё ж з пункту гледжаньня архітэктуры гэта было хутчэй месца разгалінаваньня дарог, чым плошча.

The Place Charles de Gaulle, Paris