Песьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Гусьляры». Карціна В. Васьняцова.

Пе́сьня — невялікі паэтычны твор, які сьпяваюць (сьпяваецца)[1], найбольш простая і распаўсюджаная форма вакальнай музыкі. Песьня можа выконвацца як адным сьпеваком, так і хорам. Песьні сьпяваюць як з інструмэнтальным суправаджэньнем, гэтак і безь яго. Мэлёдыя песьні зьяўляецца абагульненым, выніковым выразам вобразнага зьместу тэксту ў цэлым. Мэлёдыя й тэкст падобныя па структуры: яны складаюцца з роўных, а ў музыцы й аднолькавых, пабудоваў — строфаў, часта з рэфрэнам — прыпеўкамі. У залежнасьці ад крытэраў, песьні могуць падзяляцца на шматлікія формы, напрыклад, паводле мэты, стылю або часу ўзьнікненьня.

Песьня ў папулярнай музычнай індустрыі па сутнасьці зьяўляецца любой музычнай кампазыцыяй, дзе ёсьць якія-небудзь сьпевы або ў ёй гучалі толькі музычныя інструмэнты. Словы, якія былі адмыслова напісаныя да музыцы ці музыка была напісаная пад словы, называюцца тэкстам песьняў. Песьні, якія напісаныя для прафэсійных сьпевакоў ці гэтымі сьпевакамі і якія потым прадаюцца як запісы ці сьпяваюцца на канцэртах на масавым рынку, называюцца папулярнымі песьнямі. Гэтыя песьні, маюць шырокі распаўсюд, часьцяком у іхным стварэньні бяруць удзел прафэсійныя аўтары, кампазытары і лірыкі. Песьні выконваюцца ўжывую ці запісваюцца на аўдыё або відэа, а ў некаторых выпадках песьня можа быць выканана ў жывым выкананьні і адначасова запісаная. Кампазыцыі таксама могуць зьявіцца ў кампутарных гульнях, музычных тэатрах, кінастужках, опэрах і гэтак далей.

Сёньня адрозьніваюць песьню фальклёрную, песьню як жанр пісьмовай паэзіі, песьню як самастойны вакальна-музычны твор. Па жанрах песьні фальклёрныя бываюць: працоўныя, абрадавыя, каляндарныя, калыханкі, вясельныя, пахавальныя, гістарычныя, балядныя й прыпеўкі.

Жанры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацкая песьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі кампазытар Станіслаў Манюшка, які ёсьць аддным з прадстаўнікоў аўтараў мастацкіх песьняў.

Мастацкая песьня ёсьць песьняй, якая была створаная дзеля выкананьня артыстамі клясычнае музыкі, часта пад фартэпіяна ці іншае інструмэнтальнае суправаджэньне, але песьня можа быць прасьпяваная а капэльля. Мастацкія песьні патрабуюць моцнай вакальнай тэхнікі, разуменьня мовы, дыкцыі і паэзіі дзеля інтэрпрэтацыі. Не зважаючы на тое, што такія выканаўцы могуць таксама выконваць папулярныя альбо народныя песьні ў сваіх праграмах, гэтыя характарыстыкі і выкарыстаньне паэзіі ёсьць тым, што адрозьнівае мастацкія песьні ад папулярных песьняў. Мастацкая песьня ёсьць традыцыяй большасьці краінаў Эўропы, а зараз і іншых краінаў, якія маюць традыцыі клясычнае музыкі. У нямецкамоўных супольнасьцях выкарыстоўваюць тэрмін арт-песьня (ням. Kunstlied), каб адрозьніць гэтак званыя «сур’ёзныя» кампазыцыі ад народнай песьні (ням. Volkslied). Тэксты мастацкіх песьняў часта напісаныя паэтам альбо лірыкам, а музыка ствараецца асобна кампазытарам. Мастацкія песьні могуць быць больш складанымі, чым папулярныя альбо народныя песьні, але многія раньнія прадстаўнікі гэтага жанру, як то Франц Шубэрт, могуць карыстацца простым страфічным відам. Суправаджэньне эўрапейскіх мастацкіх песьняў лічыцца важнай часткай кампазыцыі. Некаторыя мастацкія песьні настолькі шануюцца, што набываюць характарыстыкі нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

Мастацкія песьні выцякаюць з традыцыі сьпеваў рамантычных песьняў пра каханьне, часта да ідэальнага ці ўяўнага чалавека, а таксама паходзяць з рэлігійных песьняў. Трубадуры і барды Эўропы пачалі дакумэнтаваную традыцыю рамантычных песьняў, працягнутую лізаветавымі лютністамі, то бок музыкальнай традыцыяй часу ангельскай каралевы Лізаветы I. Некаторыя з самых раньніх мастацкіх песьняў сустракаюцца ў музыцы Гэнры Пэрсэла. Традыцыя рамансу, песьні пра каханьне з жывым акампанэмэнтам, якія часта ёсьць напісанымі ў патроеным музыкальным мэтры, увайшла ў опэру ў XIX стагодзьдзі і распаўсюдзілася адтуль па ўсёй Эўропе. Акрамя таго, гэты стыль прасочыўся ў папулярную музыку і стаў адной з асноваў папулярных песьняў. У той час як раманс звычайна мае простае суправаджэньне, мастацкія песьні, як правіла, маюць больш складаныя акампанэмэнты, якія ляжаць у аснове песьні, упрыгожваюць яе, ілюструюць або забясьпечваюць кантраст з голасам. Часам выканаўца акампанэмэнту грае нейкую мэлёдыю, у той час як голас сьпявае больш драматычную частку.

Народная песьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Народная песьня ёсьць песьняй часта ананімнага паходжаньня, якая перадаецца вусна. Такія песьні часта зьяўляюцца асноўным аспэктам нацыянальнай ці культурнай ідэнтычнасьці. Мастацкія песьні могуць набліжаюцца да статусу народнай песьні, калі людзі забываюць, кім быў аўтар. Народныя песьні таксама могуць перадавацца ня ў вуснай форме, асабліва ў сучасную эпоху. Народныя песьні існуюць практычна ў кожнай культуры. Папулярныя песьні могуць з часам стаць народнымі песьнямі па тым жа працэсе як і мастацкія песьні праз адрыў асаціяцыі з пэўным аўтарам. Народныя песьні звычайна знаходзяцца ў грамадзкім набытку, але на сёньня існуюць выканаўцы народных песьняў, якія запісваюць і публікуюць арыгінальныя аўтарскія матэрыялы ў жанры народнай песьні.

Існуе мноства жанраў папулярных песьняў, у тым ліку чульлівы песьні пра каханьне, баляды, гімны, рок-песьні, блюз-песьні і соўл-песьні, а таксама індзі-музыка. Іншыя камэрцыйныя жанры ўключаюць рэп.

Сьпіс песень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П/п Выканаўца Крыніца
1 Завіруха Слухаць
2 Чуеш мяне Слухай
3 Затрымай мяне Слухай
4 Дразды Не прадаецца хата бацькоў Слухай

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]